Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Абарона на абарону

 

Вынікам суботняга паядынку, які праходзіў познім вечарам у Гродне паміж мясцовым «Нёманом» і жодзінскім «Тарпеда-БЕЛАЗам», стала «сухая» нічыя. І гэта самы справядлівы з усіх магчымых зыходаў. Абедзве каманды явілі ўзор пісьменнай і дысцыплінаванай абароны, адначасова цалкам не атрымаўшы поспеху ў нападзе. Пры гэтым нельга сказаць, што нападаючыя не імкнуліся, проста абаронцы поўнасцю іх перайгралі.

Але ж «Тарпеда-БЕЛАЗ» ехаў у Гродна не абараняцца, а нападаць. Пад гэтую справу нават памянялі схему, якаяспрацавала ў двух папярэдніх матчах, на пабудову з двума нападаючымі. І засядзеўшыйся на лаўцы Валерый Гарбачык у пары з Марка Абрадавічам упарта спрабавалі праціснуць гарадзенскую абарону. Але, як ужо гаварылася, у гэтым паядынку тон задавалі абаронцы.

Абвастрыць гульню спрабавалі абодва трэнерскіх штаба, на што і былі нацэлены замены. Але і свежым гульцам не атрымалася прымусіць капітуляваць галкіпераў. Абодва згулялі «на нуль», пры гэтым Уладзімір Бушма пабіў рэкорд суверэннай гісторыі беларускага футбола, правёўшы 119-й «сухі» матч у вышэйшай лізе. Больш – ні ў кога, і мы спадзяемся, што Уладзімір яшчэ замацуе свой поспех, а надзейная ахоўная лінія яму ў гэтым дапаможа. Хоць, вядома, яшчэ больш чакаем здзяйсненняў ад нашых атакуючых гульцоў.

НЁМАН – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 0:0
4 мая, Гродна, ЦСК «Нёман», 800 гледачоў.
Суддзя: С.Лабацэвіч (Віцебск).
НЁМАН: Курганскі, Бебей, Кантарыя, Горбач, Веселі, Лягчылін, Якімаў, Яблонскі, Забелін (Алыкулаў, 58), Еўдакімаў (Жукоўскі, 75), Нджэнг (Атеменг, 85).
Запасныя: Шышлоў, Канцавы, Ляшко, Бабічаў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Аффі, Олсан, Мышэнка (По, 83), Букорац, Хачатуран (к), Салавей (Катляроў, 77), Шчэрба, Гайдучык, Гарбачык (Клімовіч, 70), Абрадавіч.
Запасныя: Гарбуноў, Прэмудраў, Лявіцкі, Мікалаевіч.
Папярэджанні: Яблонскі (33), Букорац (63), Гайдучык (69).

воскресенье, 05.05.2019 11:59
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры