Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Адбылася сустрэча з фан-сектарам

 

У выніку сумеснай ініцыятывы Жодзінскага гарадскога аддзела ўнутраных спраў і футбольнага клуба «Тарпеда-БЕЛАЗ» сёння ў зале Жодзінскага прафесійнага ліцэя адбылася сустрэча з актыўнымі заўзятарамі «чорна-белых». У мерапрыемстве, якое прайшло ў форме «круглага стала», прынялі ўдзел начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Жодзінскага ГАУС Вадзім Заяц, начальнік інспекцыі па справах непаўнагадовых Жодзінскага ГАУС Дзмітрый Кракаўскі, спецыяліст па працы з заўзятарамі ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Віктар Глушко і спецыяліст па пытаннях бяспекі ФК «Тарпеда-БелАЗ» Яўген Цібілаў, а таксама актыўныя ўдзельнікі тарпедаўскага фан-сектара.

На сустрэчы было адзначана, што ў 2016 годзе фанаты аказвалі актыўную падтрымку камандзе, пры гэтым у праваахоўных органаў не было да іх сур’ёзных прэтэнзій. Вадзім Віктаравіч Заяц падзякаваў заўзятарам за разуменне і выказаў пажаданне, каб і ў новым сезоне бяспека і правапарадак на футбольных матчах заставаліся на высокім узроўні. Прысутным прадэманстравалі фільм прафілактычнай накіраванасці «Заўзей за сваіх правільна» й нагадалі асноўныя палажэнні Правілаў паводзін гледачоў на стадыёнах падчас правядзення футбольных матчаў і іншых масавых мерапрыемствах.

Прадстаўнікі фан-сектара гаварылі на сустрэчы аб тым, што прыходзяць на стадыён актыўна падтрымліваць любімую каманду, а не пераследваць якія-небудзь непрыстойныя мэты, таму не хочуць, каб у іх бачылі нейкую пагрозу і адпаведна да іх ставіліся. Удзельнікі «круглага стала» выказалі надзею на тое, што ў гэтым пытанні ва ўсіх зацікаўленых бакоў ёсць разуменне.

Футбольны клуб «Тарпеда-БЕЛАЗ» высока цэніць падтрымку, што аказваецца камандзе заўзятарамі на хатніх і выязных матчах, і зацікаўлены ў добразычлівых і даверных адносінах з «чорна-белым» фан-сектарам. У сваю чаргу, Жодзінскі ГАУС заўсёды гатовы на канструктыўны дыялог з актыўнымі заўзятарамі, што і пацвердзіла сённяшняя сустрэча.

четверг, 23.03.2017 20:28
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры