Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Адкрыты продаж абанементаў! Пакупнікоў чакаюць падарункі!

 

Футбольны клуб «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» пачаў продаж сезонных абанементаў на хатнія гульні аўтазаводцаў ў чэмпіянаце і Кубку Беларусі ў 2018 годзе.

Кошт абанемента складае 40 рублёў. З улікам таго, што кошт білетаў на матчы складае 4 рубля, для ўладальнікаў абанементаў кожны трэці паход на футбол абыходзіцца бясплатна! Акрамя таго, пры прад’яўленні абанемента на 2017 год, яго ўладальніку пры куплі новага абанемента прадастаўляецца зніжка 5%, і кошт абанемента складзе 38 рублёў, а для тых, хто ў мінулым сезоне набываў абанемент з 5-працэнтнай зніжкай, новая зніжка складзе ўжо 10% , і абанемент абыйдзецца ў 36 рублёў.

Гэта яшчэ не ўсё. З 2018 года спыняецца дзеянне праграмы «VIP-сектар», у рамках якой адбывалася абслугоўванне уладальнікаў абанементаў на сектары. Замест яе ўступае ў дзеянне новая праграма «Абанемент + падарунак». Кожнаму заўзятару, які набудзе абанемент у клубе за наяўны разлік, будзе ўручаны ў падарунак раскошны вязаны тарпедаўскі шалік! Звяртаем увагу на тое, што дадзеная прапанова не дзейнічае пры набыцці абанементаў прадпрыемствамі і арганізацыямі.

Але і гэта яшчэ не ўсё! Набываючы сезонны абанемент на хатнія гульні каманды «Тарпеда-БЕЛАЗ», вы атрымліваеце гарантаваную зніжку ў памеры 5% на любы авіятур ад кампаніі «Аранжэт», размешчанай па адрасе: г.Барысаў, вул.Чапаева, 11. Дадзеная прапанова сапраўдна таксама пры набыцці абанементаў прадпрыемствамі і арганізацыямі. Хварэйце за «Тарпеда-БЕЛАЗ» і выгадна адпачывайце з ORANJET!

Усе нашы прапановы сапраўдныя для ўдзельнікаў акцыі «Сезон за грошы – наступны бясплатна». Заўзятары, якія захавалі ўваходныя квіткі на ўсе хатнія гульні аўтазаводцаў у 2017 годзе, атрымліваюць бясплатны абанемент, шалік у падарунак і зніжку ад кампаніі «Аранжэт»!

Набыць абанементы, у тым ліку ў рамках акцыі «Сезон за грошы – наступны бясплатна», і атрымаць падарункі можна на працягу лютага і сакавіка ў офісе ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» па адрасе: г. Жодзіна, пр.Міру, 19 (уваход у інтэрнат, у фае павярнуць направа) – з панядзелка па пятніцу з 14:00 да 16:30, а таксама па суботах з 12:00 да 14:00. Даведкі па тэлефоне +375 29 672-78-87 (Сяргей Уладзіміравіч).

четверг, 08.02.2018 12:17
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч

партнёры