Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Адкрыты продаж клубных карт на сезон 2019 года

 

З панядзелка, 18 лютага, ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» адкрывае продаж клубных карт на сезон 2019 года. Клубныя карты даюць права наведвання хатніх матчаў каманды «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» ў чэмпіянаце і Кубку Беларусі.

Кошт клубнай карты «АБАНЕМЕНТ» складае 50 рублёў. Кожнаму пакупніку ў падарунак – сядзенне заўзятара, з якім будзе камфортна глядзець футбол у любое надвор’е і на любым стадыёне.

Перавагі клубнай карты «АБАНЕМЕНТ»:

– эканомія часу на куплі білета і праходзе на стадыён;

– браніраванне месца на цэнтральных сектарах галоўнай трыбуны;

– аўтаматычны ўдзел у рэгулярных розыгрышах прызоў;

– магчымасць атрымання скідак на тавары і паслугі ад партнёраў ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» у рамках бонуснай праграмы (больш за 30 аб’ектаў гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, турызму і здаровага ладу жыцця, медыцынскіх, фармацэўтычных і ветэрынарных паслуг);

– удзел у акцыях і мерапрыемствах для ўладальнікаў клубных карт;

– зніжкі пры куплі абанементаў наступнага сезона ў залежнасці ад колькасці наведаных матчаў у бягучым сезоне.

Клубная карта «АБАНЕМЕНТ» ўяўляе сабой пластыкавую картку з убудаваным чыпам. Для праходжання на стадыён у дні матчаў варта прыкласці картку да счытвальніка, размешчанага каля крайняга праходу ўваходнага вузла. Паўторнае праходжанне па карце ў рамках аднаго гульнявога дня не дапускаецца.

Клубныя карты «АБАНЕМЕНТ» можна набыць у офісе клуба (г. Жодзіна, пр-т Міра, 19) з панядзелка па пятніцу з 13:30 да 16:30, у суботу з 11:00 да 13:00. Даведкі па тэлефоне +37529 6727887 (Сяргей Уладзіміравіч). Для набыцця клубнай карты неабходны пашпарт!

* * *

Кошт квіткоў на хатнія матчы «аўтазаводцаў» на пачатак сезона застаецца на ўзроўні мінулага года: 4 рублі – поўны, 1 рубель – дзіцячы (для дзяцей ад 7 да 14 гадоў). Дзеці ва ўзросце да 7 гадоў праходзяць бясплатна. У выпадку, калі ўзрост цяжка ідэнтыфікаваць візуальна, ён павінен быць пацверджаны дакументам.

У сезоне 2019 года ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» захоўвае права бясплатнага наведвання матчаў для ўсіх прадстаўніц прыгожага полу.

понедельник, 18.02.2019 09:56
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры