Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • У суботу – сустрэча з «Гомелем»
    Падрабязнее
  • Бязволле: «Тарпеда-БЕЛАЗ» прайграў «Гарадзеі», растраціўшы перавагу ў два мяча
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» прыйшоў у Дзявятую школу
    Падрабязнее

Адзін неасцярожны рух – і дубль «Тарпеда» церпіць паразу

 

Крыўдна страцілі ачкі тарпедаўскія дублёры ў матчы трэцяга тура супраць мінскага «Дынама». Гульня была напружанай, бескампраміснай, насычанай барацьбой, і жодзінцы ў ёй нічым не саступалі суперніку. Аднак ў адным не самым небяспечным моманце брамнік Яўген Абрамовіч, спрабуючы дастаць мяч на рагу штрафной пляцоўкі, зачапіў за нагу дынамаўскага гульца, і суддзя паказаў на «кропку». Глеб Расадкін рэалізаваў пенальці, які і стаў адзіным голам у гэтым паядынку.

Як такіх галявых момантаў у матчы было няшмат; у гаспадароў можна ўзгадаць удары па варотах Анатоля Макарава ў першым тайме і Аляксандра Краснова ў другім, якім крыху не хапіла дакладнасці. Але перспектыўных нападаў хапала, тарпедаўскія дублёры імкнуліся выкарыстаць любую магчымасць, каб арганізаваць наступ, і гэтая нацэленасць, імкненне, настойлівасць працягваюць заставацца візітнай карткай каманды Сяргея Ярмоленкі. На гэты раз не пашанцавала, але гульня аўтазаводскай моладзі не пакінула колькі-небудзь горкага асадку … акрамя выніку.

14 красавіка, Жодзіна. Матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – ДЫНАМА-МІНСК (д) – 0:1.
Гол: Расадкін, 69-п.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Абрамовіч, Бялко, Джугір (к), Сідар, Гатагаў (46, Драчоў), Паўлюкавец, С.Макараў, А.Макараў, Кулінковіч, Красноў, Салавей.
Запасныя: Сіліч, Лабаноўскі, Цурко, А.Каралёнак, Чухольскі, Баранаў.
ДЫНАМА-МІНСК: Давыдзенка, Прахарэнка, Швецоў, Чыж, Кучынскі, Гурэнка (58, Корзун), Сушчыц (69, Крайко), Макушынскі, Сарамаха (83, Савосцікаў), Кійко (58, Ксенафонтаў), Расадкін (86, Лоікаў)
Запасныя: Усціновіч, Куратнік.

пятница, 14.04.2017 20:29
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

28 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – МІНСК (1999 г.н.)

партнёры