Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Алег Кубараў: «Адчуваецца, што паляпшаюцца кандыцыі гульцоў, іх ўзаемаразуменне»

 

Галоўны трэнер аўтазаводцаў Алег Кубараў даў каментар па выніках матчу «Тарпеда-БЕЛАЗ» – «Гарадзея» (1:0):

– «Гарадзея» – вельмі арганізаваная і дысцыплінаваная каманда. У першым тайме супернік дзейнічаў ад абароны, свядома аддаўшы ініцыятыву, таму ў нас не шмат што атрымлівалася. Гульня, у асноўным, праходзіла ў сярэдняй зоне. А вось пасля таго, як нам удалося павысіць хуткасць, каманды сталі дзейнічаць на сустрэчных курсах, з’явіліся моманты. Акрамя забітага мяча, былі і перакладзіна, і яшчэ некалькі вельмі небяспечных удараў. Адчуваецца, што паляпшаюцца кандыцыі гульцоў, іх узаемаразуменне, але мы па-ранейшаму па медыцынскіх паказаннях не можам разлічваць на шэраг вядучых гульцоў. А гэта значыць, што ў нас ёсць сур’ёзны рэзерв, і гэта, натуральна, радуе.

пятница, 02.02.2018 10:15
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч

партнёры