Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Алег Кубараў: «Думаем аб працэсе, гульні і падмурку на наступны сезон»

 

Галоўны трэнер ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Алег Кубараў даў каментар пасля матчу чэмпіянату з БАТЭ (2:4).

– Шмат казаць не буду. Пагаджуся, што вязе мацнейшаму. Не хачу цяпер разбіраць і нікога папракаць, але прайгралі мы з-за сваёй дурасьці.

– У наступным туры граеце супраць «Шахцёра». Што гэты матч значыць для вас у спартыўным плане і ў асабістым?

– Наступная гульня ў нас усё-ткі кубкавая. Засталося мала гульняў, таму ніякай стратэгіі быць не можа. Глядзім на бліжэйшыя гульні. Трэба пераходзіць ад гульні да гульні. Для нас сённяшняя гульня таксама была вельмі важнай. Вы бачылі, як хлопцы аддаваліся, з якім настроем яны выйшлі. Спадзяюся, будзем гуляць больш якасна.

– У цэнтры поля ў вас кадравыя праблемы. У Хачатурана праблемы са здароўем, а дзе Дарашэнка?

– Сёння яго кандыцыі нас не задавальняюць, таму ён па-за гульнёй. Траўмы ў яго няма.

– Ці плануеце працягваць барацьбу за чацвёртае месца?

– Як гаворыцца, раскажы пра свае планы – рассмяшы Усявышняга. Мы згуляем Кубак і будзем ісці ад матчу да матчу. Пакуль шанцы ёсць, мы будзем змагацца. Каб заняць чацвёртае месца, трэба выкладвацца самім і дачакацца асечкі канкурэнтаў. Для нас важна пусціць парасткі на наступны год і пастарацца годна дагуляць чэмпіянат. Якое месца будзе – такое будзе. Мы будзем думаць пра тое, як зрабіць каманду мацней, каб у матчах з любым супернікам не было правалаў, і быў пэўны ўзровень. Месца – не самамэта. Мы думаем не пра месцы. Думаем аб працэсе, гульні і падмурку на наступны сезон.

вторник, 07.11.2017 10:12
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч

партнёры