Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Алег Кубараў пакідае «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»

 

Дасягнута дамоўленасць аб спыненні супрацоўніцтва ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» з галоўным трэнерам Алегам Кубаравым па пагадненні бакоў.

Алег Міхайлавіч Кубараў узначаліў жодзінскую каманду ў ліпені 2017 года, пад яго кіраўніцтвам «аўтазаводцы» двойчы фінішавалі ў чэмпіянаце на пятай пазіцыі.

– Хачу сказаць вялікі дзякуй усім, з кім мне давялося папрацаваць у Жодзіна – работнікам клуба, стадыёна, кіраўніцтву, трэнерскага-адміністрацыйнаму складу, футбалістам. Ваша прафесійнае стаўленне да сваіх абавязкаў і чалавечае стаўленне заслугоўваюць павагі і ўдзячнасці, – сказаў Алег Міхайлавіч.
Асабліва хочацца падзякаваць адданым торпедовскім заўзятарам, якія падтрымлівалі каманду нават у самых складаных сітуацыях. Менавіта вы ўнеслі свой вялікі ўклад у перамогі «аўтазаводцаў», менавіта вы дапамагалі нам «даціскаць» сапернікаў у самыя вырашальныя моманты. Няхай ваша «чорна-белае» сэрца заўсёды б’ецца ва ўнісон з роднай камандай.
Хочацца шчыра пажадаць усім напярэдадні светлых навагодніх святаў здароўя, дабра, любові, верных і надзейных сяброў і выканання самых запаветных жаданняў! Няхай Новы год прынясе ўсім нам толькі прыемныя і радасныя эмоцыі і пазітыў!

ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» дзякуе Алегу Міхайлавічу Кубараву за сумесную працу і жадае паспяховага працягу кар’еры.

среда, 26.12.2018 16:04
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры