Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

Алег Кубараў прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ»

 

Месца галоўнага трэнера ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» фактычна не пуставала. Пасля нядзельнай гульні з «Алашкертом», якая стала апошняй для Ігара Крывушэнкі ў руля аўтазаводцаў, у каманды быў выходны, а ўжо ў аўторак, перад трэніроўкай, футбалістам прадставілі новага галоўнага трэнера – Алега Міхайлавіча Кубарава.

Сам мясцовы ўраджэнец, Алег Кубараў у Жодзіна ў паданнях не патрабуецца. Тут ён рабіў першыя крокі ў спартыўнай школе пад кіраўніцтвам Пятра Міхеева, тут, у «Тарпеда», пачынаўся яго шлях у вялікім футболе. Паўабаронцу Алега Кубарава добра памятаюць жодзінскія заўзятары са стажам – за аўтазаводскі клуб ён выступаў і ў першынстве БССР, і ў нацыянальным чэмпіянаце. З «Тарпеда» звязаныя і яркія старонкі трэнерскай біяграфіі Алега Міхайлавіча – ля стырна каманды ён знаходзіўся працяглы час з 2006 па 2009 год, пры ім аўтазаводцы ў трэці раз у сваёй гісторыі дамагаліся вышэйшага на дадзены момант паказчыка ў чэмпіянатах Беларусі – чацвёртага месца (2007 г. ). З тых часоў Кубараў заўсёды быў навідавоку – прыводзіў да бронзавых медалёў, Кубку і Суперкубку Беларусі «Гомель», браў Кубак і Суперкубак Малдовы з «Зимбру», заваёўваў з юрмальскім «Спартаком» залатыя медалі чэмпіянату Латвіі. 2017 год Алег Кубараў сустрэў на пасадзе галоўнага трэнера салігорскага «Шахцёра» і завяршыў з ім першы круг чэмпіянату на верхнім радку турнірнай табліцы. Аднак кіраўніцтва салігорскага клуба, нечакана для многіх, вырашыла спыніць супрацоўніцтва з трэнерам, і два тыдні таму ён пакінуў Салігорск. І вось – вяртанне ў Жодзіна.

Дапамагаць Алегу Кубараву будзе Павел Міхайлавіч Яўсеенка, які працаваў разам з ім у салігорскім «Шахцёры».

вторник, 25.07.2017 10:07
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры