Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Алег Кубараў: «Рэальнай карціны не ўбачылі з-за адсутнасці шэрагу гульцоў»

 

Галоўны трэнер «Тарпеда-БЕЛАЗа» Алег Кубараў коратка пракаментаваў вынік спарынгу з «Віцебскам» (0:1):

– Правялі першы ў міжсезонне матч і атрымалі вельмі шмат карыснай інфармацыі. На жаль, рэальнай карціны не ўбачылі, паколькі цэлы шэраг футбалістаў цэнтральнай восі адсутнічаў па медыцынскіх паказаннях: Шапавал, Хачатуран, Алексіевіч, Калугін. Так што цяпер будзем ацэньваць гульню тых, хто знаходзіўся на газоне, як з пункту гледжання каманднай гульні, так і індывідуальных дзеянняў.

суббота, 27.01.2018 15:40
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч

партнёры