Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Алег Кубараў: «У цэлым усё заканамерна»

 

Галоўны трэнер ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Алег Кубараў падвёў вынік матчу з мінскім «Тарпеда», у якім жодзінцы атрымалі перамогу з лікам 2:0.

– У цэлым усё заканамерна. Улічваючы, што супернік даў нам фору, яму сёння было нашмат цяжэй. Мы гэта выдатна разумелі. Пазіцыйна атакаваць атрымлівалася, але вастрыні ледзь-ледзь не хапала. Хоць два мяча забілі, а было яшчэ два-тры моманты, у якіх павінны былі забіваць. А так, разумелі, што гаспадары будуць матываваныя. І будуць рыхтавацца сур’ёзна, паколькі апошнія матчы усё вырашаюць унізе табліцы. Але я рады, што мы згулялі сабрана і не далі фору нікому з канкурэнтаў – як сваіх, так і чужых. У такіх матчах трэба быць да канца прафесійнымі. Рады, што каманда з гэтым справілася.

– Як ацэніце выніковае пятае месца? І чаго не хапіла, каб падняцца вышэй?

– Для гэтага трэба было лепш гуляць у першым крузе. Пра прычыны казаць не буду, хоць высновы мы ўжо зрабілі. А дагнаць цягнік, што адыходзіць, і заскочыць у апошні вагон у нас не атрымалася. Але другі год запар пятае месца – гэта стабільнасць. А ачкоў мы набралі нават больш, чым у мінулым годзе. Лічу, зрабілі вялікі задзел на будучыню. Таму што ў большасці гульцоў працяглыя кантракты. А яшчэ ў нас шмат маладых хлопцаў, у якіх ёсць перспектыва і будучыня. Прычым яны стануць не старэй, а сталей. Спадзяюся, у наступным годзе будзем крочыць далей.

– У Хачатуряна, наколькі мы памятаем, супрацьпаказанні да гульні на сінтэтыкі. А чаму па-за заяўкі застаўся Катляроў?

– Ён атрымаў вельмі сур’ёзную траўму на трэніроўцы. У яго гіпс – да канца сезону мы яго на поле не ўбачым. Пашкоджанне звязак, частковае пашкоджанне косткі – невялікі пералом.

– Вы правялі «сухі» матч, але замянілі двух абаронцаў. Чаму?

– Лік быў 2:0. Гэта раз. Да таго ж Клімовіч стаў скардзіцца на прыводзячыя мышцы, а Лявіцкага мы ўсё адно планавалі ў гульню запусціць. Таксама далі пабыць на поле і Аффі, які даўно не гуляў. Мне здаецца, у нас любы гулец справіўся б з той роляй, якую трэба было выканаць пры такой перавазе – проста захаваць рахунак.

суббота, 24.11.2018 21:53
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры