Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Шэрагі аўтазаводцаў папоўніў Міхаіл Бабічаў
    Падрабязнее
  • Лепшы гулец «Тарпеда» ў 2017 годзе на думку балельшчыкаў – Камо Аганісян
    Падрабязнее
  • Дзевяць футбалістаў растаюцца з Жодзіна
    Падрабязнее

Алег Кубараў: «Я не бачу вялікіх праблем: у каманды ёсць гульня, ёсць моманты»

 

Галоўны трэнер ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Алег Кубараў падвёў вынік нядзельнай гульні са «Слуцкам» (1:1).

– Футбол – гэта такая гульня, у якой дзейнічаюць пэўныя законы. І сёння законы футбола спрацавалі. Мы маглі павялічыць перавагу, але не забілі – і прапусцілі. Правіла «не забіваеш ты – забіваюць табе» ніхто не адмяняў. Але мы сёння ідзем ад агульнага да прыватнага. Будуем у камандзе структуру гульні, і сёе-тое ў нас ужо атрымліваецца. Але ўсё роўна ёсць моманты, якія мы пакуль яшчэ не змаглі адпрацаваць. Усё завязана на мабільнасці. Каб гуляць першым нумарам, каманда павінна мець поспех і ў абароне, і ў нападзе. Гэтага нам не хапала. Палову гульні ў нас нешта атрымлівалася, а потым пайшлі памылкі, якія дазволілі суперніку быць часцей у нашых варот і ствараць моманты – нас пакаралі за разгільдзяйства. Я не бачу вялікіх праблем: у каманды ёсць гульня, ёсць моманты. Але вельмі важна, каб быў баланс. Сёння нам пакуль балансу не хапае.

– Вы сказалі, што прапусцілі з-за разгільдзяйства. Чакалі, што падобнае магло адбыцца?

– Ёсць правіла пяці хвілін. Калі каманды забіваюць гол, іх часцяком караюць. Нашы футбалісты ведаюць пра гэта, я ім нагадаў. Калі футбалісты святкуюць, радуюцца, не ўсе могуць хутка вярнуцца ў гульню. Але мы не забілі гол. У такіх сітуацыях абавязкова каманда, якая за нешта змагаецца, прэтэндуе, павінна выціскаць што-небудзь з сваіх момантаў. У Скавыша адно выйсце, другое, ён аддае перадачу – паляпшай і забівай… Гэта футбалісты абавязаныя рабіць. Калі не, то каманда зачыняецца і гуляе выразна пазіцыйна ў абароне, контратакуе. Контратакі ў нас былі. Калі б забілі, гульня магла б скончыцца. Мяч можна было б смела браць пад кантроль. Паўтаруся, мы ведалі, мы нагадалі, але аднаго тлумачэння пакуль мала.

понедельник, 07.08.2017 00:08
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры