Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Аляксандр Катляроў: «Немалаважным фактарам поспеху сталі нашы заўзятары»

 

Паўабаронцу Аляксандру Катлярову матч з «Віцебскам» (2:0) атрымаўся – на яго рахунку і гол, і дзейсная перадача. Але сам футбаліст у гутарцы з клубнай прэс-службай больш адзначае ўклад ўсёй каманды, а таксама жодзінскіх заўзятараў.

– Атрымалі вельмі важную перамогу. Выдатна разумелi, што гралi ў Дзень машынабудаўніка, вельмі хацелася добрым вынікам павіншаваць усiх белазаўцаў з юбілеем, і тым самым аддзячыць кіраўніцтва аўтазавода за клопат.

Немалаважным фактарам поспеху сталі нашы заўзятары. Іх на гэты раз сабралася дастаткова шмат, яны актыўна нас падтрымлівалі, гналі наперад, а гэта надавала нам дадатковыя сілы і жаданне цалкам выкласціся на полі. Хочацца, каб і ў астатніх хатніх матчах наведвальнасць была не меншай.

За кошт чаго абыгралi «Віцебск»? Напэўна, у першую чаргу, за кошт каманднага духу, чаго нам, дарэчы, не хапала ў іншых паядынках. На поле мы былі адзіным калектывам і практычна поўнасцю выканалі трэнерскую ўстаноўку, а гэта значыць, мы зрабілі правільныя высновы.

Што тычыцца забітага мной мяча, то хачу сказаць, што гэта камандны гол. Усе спрацавалі як трэба, добра пазмагаўся Улад, а я ўсяго толькі выканаўца каманднай працы. Так, біў у далёкі кут, але раз забіў – значыць, усё зрабіў правільна.

Цяпер трэба рыхтавацца да «Нёману». Таму хацелася б запрасіць жодзінцаў прыйсці на стадыён і падтрымаць каманду, а мы будзем выкладвацца, як заўсёды, на сто адсоткаў.

вторник, 02.10.2018 09:25
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры