Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Аляксандр Катляроў правёў соты матч у вышэйшай лізе

 

Матч з гродзенскім «Нёманам» стаў сотым згуляным ў вышэйшай лізе для паўабаронцы «аўтазаводцаў» Аляксандра Катлярова. Да яго і звярнулася наша прэс-служба за каментарамі па выніках паядынку з «жоўта-зялёнымі».

– Я не сачу адмыслова за такой статыстыкай, але адчуваў, што юбілейная гульня набліжаецца. А дакладна даведаўся толькі з перадматчавай праграмкі дзесьці за паўтары гадзіны да стартавага свістка суддзі. Не лічу гэта нейкім выбітным дасягненнем, бо, у прынцыпе, для гэтага трэба нармальна правесці ўсяго толькі чатыры сезоны. Вось 119 «сухіх» матчаў Валодзі Бушмы – гэта сур’ёзны вынік. А так, хочацца далей працаваць і прагрэсаваць, і правесці хоць бы сто гульняў за «Тарпеда-БЕЛАЗ».

Паядынак з «Нёманам» атрымаўся плюс-мінус роўным. На мой погляд, мы ледзь-ледзь бліжэй былі да перамогі. У нас было больш перадумоў да голу, але ў завяршальнай стадыі нападаў, на жаль, чагосьці заўсёды бракавала. Лічу, выдатна згулялі ў абароне, стараліся навязаць суперніку сваю гульню, але, яшчэ раз падкрэслю, не хапіла апошняга пасу або ўдару. Што тычыцца «Нёмана», то гэтая каманда ва ўсе часы была баявым калектывам. Нам удалося не даць гаспадарам практычна ніводнага шанцу ў нашых варот.

Да позняга пачатку гульні (20:45) стаўлюся нармальна, ніякага дыскамфорту гэта не выклікае. Штучнае асвятленне, добры антураж і атмасфера, вось толькі б заўзятараў пабольш. У гэтым кампаненце ў Беларусі станоўчы прыклад паказвае Брэст. Хачу сказаць вялікі дзякуй нашым заўзятарам, якія падтрымлівалі нас у Гродне. Яны і па колькасці не саступалі гаспадарскаму сектару, і чуваць нашых было лепш.

понедельник, 06.05.2019 10:22
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры