Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Аляксандр Красноў і Ігнат Сідар зноў выкліканыя ў юніёрскую зборную

 

Юніёрская зборная Беларусі U-19 працягвае рыхтавацца да элітнага раунда чэмпіянату Еўропы. Чарговы вучэбна-трэніровачны збор пачнецца 13 сакавіка ў Мінску, а 15 сакавіка зборная адправіцца ў Сербію, дзе будзе трэніравацца да 21 сакавіка і правядзе спарынг з гаспадарамі.

У ліку дваццаці гульцоў, якія атрымалі выклік у зборную, два тарпедаўца – Аляксандр Красноў і Ігнат Сідар. Па выніках збору будзе вызначана васемнаццаць футбалістаў, якія і адправяцца ў Англію, дзе з 22 па 27 сакавіка пройдуць матчы элітнага раунда. Беларусь згуляе ў адной групе са зборнымі Іспаніі, Англіі і Нарвегіі.

вторник, 07.03.2017 07:46
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

1 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (1999(98) гг.н.)
15:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (2000 г.н.)

партнёры