Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее
  • З Алегам Кубаравым заключаны доўгатэрміновы кантракт
    Падрабязнее

Аляксандр Макась: «Думаю, шурпатасці ў гульні хутка знікнуць»

 

Нападаючы Аляксандр Макась, якія папоўніў шэрагі аўтазаводцаў цяперашняй вясной, у міжсезонных спарынгах галоў не забіваў. Не атрымалася ў яго вызначыцца і ў матчы за Суперкубак, дзе гулец выходзіў на замену і правёў на полі не так шмат часу. Затое ў чвэрцьфінальным паядынку са «Слуцкам» Аляксандр выйшаў у стартавым складзе і прынёс сваёй новай камандзе першую перамогу ў сезоне. Яму і слова!

– Гульня атрымалася вясновай, як і большасць у пачатку сезона – у ёй было шмат барацьбы і не вельмі шмат футбола. Але добра тое, што добра заканчваецца. Чакалі, што супернік будзе дзейнічаць ад абароны – так і атрымалася. «Слуцк» – добрая каманда, якая валодае дыхтоўнымі гульцамі на ўсіх без выключэння пазіцыях. Таму паядынак у адказ простым дакладна не будзе.

На гэты раз мы дзейнічалі ў два нападнікі, і асабіста ў мяне не заўсёды ўсё атрымлівалася, паколькі звыклей дзейнічаць у нападзе аднаму. Але, думаю, гэтыя шурпатасці хутка знікнуць. У міжсезонных спарынгах мне вызначыцца не атрымалася, таму вельмі рады, што забіў у самым пачатку сезона. Хоць самае галоўнае, што перамагла наша каманда, а хто забіў – гэта другараднае.

Тое, што матч праходзіў на штучным полі, натуральна, адбілася на дзеяннях футбалістаў, але каманды знаходзіліся ў аднолькавых умовах.

Асабліва хочацца падзякаваць нашым заўзятарам. Іх падтрымка адчувалася на працягу ўсёй сустрэчы, а тое, што трыбуна знаходзілася побач з полем, надавала дадатковыя сілы. Спадзяюся, што і ў Бабруйску мы не застанемся без падтрымкі.

четверг, 16.03.2017 14:34
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры