Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

Аляксандр Макась стаў гульцом «Тарпеда-БЕЛАЗа»

 

Нападаючы Аляксандр Макась сёння заключыў кантракт з ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ».

Выхаванец дзіцяча-юнацкай школы МТЗ-РІПА пачаў выступаць за дарослы склад сталічнага клуба з 2009 года і гуляў у ім на працягу трох сезонаў, уключаючы і 2011 год, калі на той момант ужо «Партызан» выступаў у першай лізе. Шмат у чым дзякуючы бамбардзірскім дасягненням маладога форварда «Партызан» змог вярнуцца ў вышэйшую лігу, аднак з-за фінансавых праблем зняўся з удзелу ў чэмпіянаце. Макась перайшоў у футбольны клуб «Мінск», з якім выйграў Кубак Беларусі, а ў 2014 годзе ледзь не стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату, адстаўшы ад Мікалая Януша толькі на адзін мяч. У 2016 годзе перайшоў у казахстанскі клуб «Атыраў», аднак на новым месцы ў нападніка, што называецца, «не пайшло», і ўзімку 2017 года Макась вярнуўся ў Беларусь.

Выступаў за юнацкую і моладзевую зборныя Беларусі, а ў 2015 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай.

Добра ведалі Аляксандра па выступах у чэмпіянаце Беларусі ў мінулыя гады, а за тыдзень, які ён правёў з намі на бягучым зборы, пераканаліся, што ён па-ранейшаму знаходзіцца ў добрай форме, – пракаментаваў клубнай прэс-службе заключэнне кантракту з Аляксандрам Макасем галоўны трэнер аўтазаводцаў Ігар Крывушэнка. – Хуткі тэхнічны форвард, здольны гуляць на розных пазіцыях, павінен узмацніць нашу каманду.

среда, 01.02.2017 13:42
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры