Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Аляксандр Паўлавец выкліканы ў галоўную каманду краіны

 

Абаронца ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Аляксандр Паўлавец ўпершыню ў кар’еры атрымаў выклік у нацыянальную зборную Рэспублікі Беларусь.

Раніцай панядзелка Аляксандр яшчэ трэніраваўся з маладзёжнай зборнай, рыхтуючыся да таварыскага матчу супраць зборнай Расіі, а ўжо да вечара перабраўся ў размяшчэнне галоўнай каманды краіны. Ігар Крывушэнка ў экстраным парадку выклікаў у зборную Паўлаўца замест траўмаванага абаронцы брэсцкага «Дынама» Аляксея Гаўрылавіча.

Акрамя Аляксандра Паўлаўца ў размяшчэнні зборнай знаходзіцца Максім Скавыш, а Аляксандру Макасю, які таксама атрымаў выклік у зборную, адведзены час для аднаўлення пасля траўмы.

Нагадаем, што 1 чэрвеня зборная Беларусі згуляе ў гасцях таварыскі матч са зборнай Швейцарыі, 9 чэрвеня дома правядзе матч кваліфікацыі чэмпіянату свету ФІФА супраць зборнай Балгарыі, а 12 чэрвеня ў Мінску сыдзецца ў спарынгу са зборнай Новай Зеландыі.

вторник, 30.05.2017 07:53
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры