Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Аляксей Панкавец: «Кожны сыграў ніжэй за свае магчымасці»

 

Даваць каментары пасля паражэнняў заўсёды цяжка, асабліва пасля такіх – разбуральных надзеі. Пасля пройгрышу «Слуцку» у чвэрцьфінале Кубка Беларусі гэты цяжар, ​​як сапраўдны капітан, узяў на сябе Аляксей Панкавец.

– Эмоцый абсалютна ніякіх няма. Прайгралі з-за сваіх памылак. Не атрымалася практычна нічога – ні згуляць востра у нападзе, ні надзейна дзейнічаць у абароне. Я думаю, што кожны сыграў ніжэй за свае магчымасці, адсюль і адмоўны вынік. Гэта паражэнне павінна паказаць, наколькі мы моцныя як каманда, як калектыў. Аб еўракубках даводзіцца забыцца – застаецца толькі чэмпіянат. Псіхалагічна цяжка як трэнерскаму штабу, так і гульцам. Лічу, што паўза павінна пайсці нам на карысць – гэтую паразу неабходна пераварыць.

понедельник, 20.03.2017 08:30
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры