Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

Аляксей Панкавец: «У нас у бягучым чэмпіянаце засталося сем прынцыповых супернікаў»

 

Аддаючы належнае голу Сяргея Шапавала, адзначым, што ў гарадзенскім паядынку перамога, безумоўна, стала дасягненнем усёй каманды, кожнага футбаліста, які выходзіў на газон. Таму і каментуе гульню капітан каманды Аляксей Панкавец.

– Гэты матч можна смела назваць гульнёй за шэсць ачкоў, так як сапернічалі са сваім прамым канкурэнтам. У такіх паядынках не да прыгажосці, тут на першае месца выходзіць вынік, і мы яго дамагліся – гэта самае галоўнае. Трэба сказаць, што да забітага мяча мы гулялі ў сваю гульню, якую і планавалі, а вось потым важнасць выніку стала прыярытэтнай.
«Нёман» – гэта каманда з сур’ёзнымі выканаўцамі ў цэнтры поля, якія і вядуць гульню, таму было няпроста. Але на занятках мы разабралі моцныя і слабыя бакі саперніка, так што нечаканасцяў для нас у Гродне не было. Да таго ж на руку для нас стала адсутнасць у складзе гаспадароў Паўла Савіцкага – футбаліста, які з нічога можа стварыць момант і рэалізаваць яго.

– Наступны матч аўтазаводцы праводзяць дома з «Гарадзеяй», якая з’яўляецца для нашай каманды вельмі нязручным супернікам…

– У нас у бягучым чэмпіянаце засталося сем прынцыповых супернікаў, і не важна, хто гэта – «Гарадзея» або нехта іншы. Бо каб вырашыць пастаўленыя на сезон задачы, нам трэба выходзіць на поле і перамагаць любую каманду.
Хацелася б падзякаваць нашых адданых балельшчыкаў, якія дабраліся ў Гродна. Іх падтрымка адчувалася на працягу ўсёй гульні. Хлопцы – респект! І, карыстаючыся выпадкам, запрашаю ўсіх на паядынак з «Гарадзеяй» 1 кастрычніка.

понедельник, 25.09.2017 12:35
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры