Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Андрэй Хачатуран: «Пакуль мы зрабілі толькі першы крок»

 

Паўабаронца Андрэй Хачатуран вывеў «аўтазаводцаў» на матч з «Гомелем» з капітанскай павязкай на рукаве, быў адным з самых прыкметных на поле і па праве быў прызнаны найлепшым гульцом у складзе «чорна-белых». За пасляматчавым каментарам клубная прэс-служба таксама звярнулася да Андрэя.

– Гульня атрымалася вельмі складанай. У першым тайме мы былі занадта зажатыя, паколькi над намі пераважала важнасць станоўчага выніку, адсюль і вялікая колькасць памылак, і нервовасць у дзеяннях. А тут яшчэ і вытлумачальная незадаволенасць нашых заўзятараў, якая выклікала празмернае жаданне рэабілітавацца ў іх вачах. Наш жа супернік, «Гомель», перад матчам знаходзіўся ў лепшым псіхалагічным стане, бо ў папярэдніх шасці паядынках яны атрымалі пяць перамог і адзін раз згулялі ўнічыю. Таму вельмі рады, што змаглі перадужаць і сябе, і суперніка, і атрымаць вельмі важную перамогу.

Такім чынам, нам удалося перапыніць серыю няўдач, падчас якой мы месяц не маглі забіць; хоць моманты ўзнікалі ў кожнай гульні, але нас падводзіла рэалізацыя. Ва ўсіх адчувалася скаванасць, хлопцы хочуць зрабіць усё занадта правільна, не ўключаючы чагосьці свайго, індывідуальнага. Яшчэ пара перамог – і каманда псіхалагічна разняволіцца, а пакуль мы зрабілі толькі першы крок у гэтым кірунку.

Наперадзе нас чакае паядынак з «Віцебскам». Гэта добрая каманда, якая валодае стабільным згуляным складам. Нездарма ж яна ўжо які тур знаходзіцца ў лідзіруючай групе. У такім прынцыповым паядынку на першым месцы будзе, вядома ж, вынік. Натуральна, мы ўсе выдатна разумеем, што гульня пройдзе ў Дзень машынабудаўніка, калі будзе святкавацца 70-годдзе БЕЛАЗа. Вядома, вельмі хочацца даставіць прыемныя эмоцыі завадчанам, усiм нашым заўзятарам, і такім чынам павіншаваць іх. Таму трэба зрабіць усё магчымае для перамогі – выйсці на поле і аддаць усе сілы для дасягнення станоўчага выніку.

понедельник, 24.09.2018 10:44
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры