Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Шэрагі аўтазаводцаў папоўніў Міхаіл Бабічаў
    Падрабязнее
  • Лепшы гулец «Тарпеда» ў 2017 годзе на думку балельшчыкаў – Камо Аганісян
    Падрабязнее
  • Дзевяць футбалістаў растаюцца з Жодзіна
    Падрабязнее

Андрэй Хачатуран: «У другой палове матчу дзейнічалі упэўнена, дадалі ў руху»

 

Аўтар галявой перадачы ў віцебскім матчы Андрэй Хачатуран распавёў клубнай прэс-службе пра свае ўражанні ад гульні.

Недалічыліся двух ачкоў і, натуральна, расчараваныя вынікам, бо прапусцілі ўжо ў кампенсаваны час. Вось калі б мы зраўнялі лік на апошніх хвілінах, тады настрой быў бы іншым. У нас былі яшчэ добрыя моманты, каб забіць, аднак падвяла рэалізацыя. Супернік нічым не здзівіў, усё, пра што нам казалі на тэарэтычных занятках – так было і на полі.

Газон апынуўся цяжкім – мокрым і мяккім, і ўсё роўна – у якіх буцах, на колькіх шыпах на ім гуляць. Але гэта не паўплывала на вынік, бо поле было аднолькавым для абедзвюх каманд.

Першы тайм мы правялі горш – шмат перабудоўваліся, гулялі без мяча, што, натуральна, забрала шмат сіл. Аднак з задачай не прапусціць справіліся. У другой палове дзейнічалі ўпэўнена, адчулі мяч і дадалі ў руху, таму, на мой погляд, правялі гэтыя сорак пяць хвілін лепш суперніка. Ну, а што датычыцца канчатковага выніку – гэта футбол, за яго непрадказальнасць яго і любяць.

суббота, 22.04.2017 13:24
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры