Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

Андрэй Хачатуран выбыў на паўгода

 

Паводле інфармацыі трэнера-лекара ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Андрэя Ясюкевіча, паўабаронца Андрэй Хачатуран, які атрымаў траўму падчас перадсезоннай падрыхтоўкі, пасля паглыбленага медыцынскага абследавання ў вядучай клініцы Германіі быў паспяхова праапераваны прафесарам Айхорнам (пластыка пярэдняй крыжападобнай звязкі). Аднак прагнозны тэрмін аднаўлення пасля такой аперацыі складае шэсць месяцаў, таму ў бліжэйшыя паўгода «Тарпеда-БЕЛАЗ» не зможа разлічваць на аднаго са сваіх вядучых гульцоў.

Але ёсць і станоўчыя зводкі з медыцынскага штаба. Сяргей Шапавал і Міхаіл Калугін цалкам аднавіліся ад атрыманых пашкоджанняў, і з першага дня турэцкага збору будуць трэніравацца ў асноўнай групе гульцоў. Гэта ж тычыцца і Іллі Алексіевіча, які не выступаў на турніры «Белазавец-2018» з-за супрацьпаказанняў да ўдзелу ў гульнях, якія праводзяцца на штучным полі.

понедельник, 05.02.2018 11:49
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры