НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения
Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).
21 студзеня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання каманды «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» – бронзавага прызёра чэмпіянату Беларусі па футболе сезона 2020 года.
Акрамя галоўных віноўнікаў урачыстасці – футбалістаў і трэнераў, у вялікай зале Палаца культуры БЕЛАЗ ушаноўвалі усіх датычных да гэтай гістарычнай для жодзінскага футбола перамогi – заснавальнікаў і спонсараў, супрацоўнікаў клуба.
Павіншаваць «аўтазаводцаў» прыехалі старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў, дырэктар дэпартамента па правядзенні спаборніцтваў Ігар Цаплюк, начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Яўген Булойчык, кіраўнікі Мінскай абласной федэрацыі футбола Алег Чыкун і Юры Майстроў.
Цырымонію ўзнагароджання перамяжоўвалi канцэртныя нумары ў выкананні калектываў Палаца культуры.
Напрыканцы мерапрыемства да заўзятараў звярнуліся галоўны трэнер каманды «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Юры Пунтус і генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» Сяргей Нікiфаровіч, запэўніўшыя, што і каманда, і галоўны заснавальнік і партнёр клуба прыкладуць усе намаганні да таго, каб не апусціць высокую планку, пастаўленую ў мінулым годзе.
НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения
Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).