Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

«Аўтазаводцы» не змаглі абыграць «Іслач»

 

Матч 14-га тура «Іслач» – «Тарпеда-БЕЛАЗ» не выявіў пераможцу, хоць абедзве каманды вельмі стараліся паправіць сваё турнірнае становішча і падцягнуцца як мага бліжэй да лідзіруючай групе. Нічыйны вынік не задаволіў ні адзін з бакоў, абодва трэнеры пасля гульні шкадавалі аб выпушчанай перамозе і, мабыць, кожны меў на тое падставы.

«Аўтазаводцы» адкрылі лік у першым тайме, калі Габрыэль Рамас замкнуў прастрэл Андрэя Хачатуряна. «Ваўкі» адыграліся неўзабаве пасля перапынку – пасля падачы вуглавога Ігар Кузьмянок галавой забіў мяч у сетку варот нядаўніх аднаклубнікаў. Праз некалькі хвілін зноў вызначыўся Рамас – гэтым разам з пенальці, прызначанага за фол на Валерыі Гарбачыку. І ўсё ж утрымаць пераможны лік «чорна-белым» не атрымалася, хоць гульню яны завяршалі ў большасці. Кропку ў матчы паставіў усё той жа Кузьмянок, які здолеў у асяроддзі абаронцаў нанесці дакладны ўдар за хвіліну да заканчэння асноўнага часу матчу.

ІСЛАЧ – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 2:2
20 чэрвеня, Мінск, стадыён «Трактар», 267 гледачоў.
Суддзя: А.Кульбакоў (Гомель).
Галы: 0:1 – Рамас, 37. 1:1 – Кузьмянок, 53. 2:1 – Рамас, 56 (з пенальці). 2:2 – Кузьмянок, 89.
ІСЛАЧ: Васілючак, Янушкевіч (Папуш, 46), Канцавы, Камароўскі, Карповіч, Мельнік (Бычанок, 58), Біток, Кузьмянок, Макась (Халадзінскі, 91+), Патоцкі, Янсане.
Запасныя: Крайноў, Цвейба, Фірага, Гаўрылаў, Дарошка, Лазарчык, Адэгбола.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Прэмудраў (Нікалаевіч, 63), Рамас, Хачатуран (к), Шчэрба, Вялозу, Бардачоў, Паўлюкавец (Анцілеўскі, 68), Гарбачык (Юсаў, 60), Капленка, Яшын.
Запасныя: Сямук, Багданаў, Алісейка, Афанасьеў, Журневіч.
Папярэджанні: Васілючак (55), Кузьмянок (59), Бычанок (63), Янсане (85) / Хачатуран (80), Нікалаевіч (81).
Выдаленне: Біток (два папярэджанні – 71 і 73).

суббота, 20.06.2020 23:19
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры