Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Няпростая перамога ў Гарадзеі
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» не пакінуў шанцаў «Славіі»
    Падрабязнее
  • ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» арандаваў у кіеўскага «Дынама» абаронцу Алана Аўссі
    Падрабязнее

«Аўтазаводцы» пачалі чэмпіянат з перамогі

 

У першым туры Беларусбанк – чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сезону 2020 года сярод каманд вышэйшай лігі «Тарпеда-БЕЛАЗ» на выездзе сустракаўся з «Шахцёрам». Напярэдадні ў двухраундавым паядынку «гарнякі» выбілі «аўтазаводцаў» з розыгрышу Кубка Беларусі, так што ў Салігорску чакалі такога зыходу і ў рамках матчу нацыянальнага першынства. Але на гэты раз спраўдзіліся чаканні жодзінцаў.

На працягу ўсяго матчу каманды спрабавалі падабраць ключы да брамы суперніка, гульня пераходзіла з адной паловы поля на іншую. Матч, што называецца, каціўся да нічыёй. Аднак ужо ў кампенсаваны час настойлівасць пачаткоўца «чорна-белых» бразільца Габрыэля Рамаса Да Пенья, якога «Тарпеда-БЕЛАЗ» паспеў заявіць акурат у дзень гульні, была ўзнагароджана поспехам. Удар ад кута штрафной пляцоўкі ў завяршэнне пазіцыйнай атакі апынуўся бездакорным і прынёс «аўтазаводцам» перамогу ў першым матчы новага чэмпіянату.

ШАХЦЁР – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 0: 1.
19 сакавіка, Салігорск, стадыён «Будаўнік», 1453 гледача.
Суддзя: С.Сцецурын (Брэст).
Гол: Рамас, 91+.
ШАХЦЁР: Гутар (к), Анціч (Бурко, 20), Хадаркевіч, Паліцевіч, Мацвейчык, Сзоке, Дзіасамідзе (Падстрэлаў, 46), Сялява, Шындагарыдзе, Бодул (Лісаковіч, 62), Кендыш.
Запасныя: Часноўскі, Сачыўка, Лулаку, Булычоў, Іванавіч.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Усцінаў, Рамас, Кухарчык (Леановіч, 77), Хачатуран (к), Шчэрба (Алісейка, 46), Паўлюкавец, Гарбачык (Нікалаевіч, 57), Сцяпанаў, Яшын, Анцілеўскі.
Запасныя: Сямук, Прэмудраў, По, Журневіч.
Папярэджанні: Дзіасамідзе (41), Паліцевіч (55), Сялява (78) / Усцінаў (10), Яшын (21), Рамас (42).

пятница, 20.03.2020 08:11
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры