Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Аўтазаводцы паляцелі ў Турцыю

 

Сёння каманда «Тарпеда-БЕЛАЗ» адправілася на першы замежны вучэбна-трэніровачны збор у турэцкі Сідэ (Анталія). Тут аўтазаводцы будуць знаходзіцца да 18 лютага, і за гэты час правядуць кантрольныя матчы з сербскімі «Младост» (Лучані, Д1) і «Дынама» (Вране, Д2), а таксама з расійскім «Арсеналам» (Тула, Д1).

Алег Кубараў уключыў у выязной спіс наступных гульцоў: Абрамовіч, Алексіевіч, Аффі, Бабічаў, Бялко, Багданаў, Бушма, Калугін, Карповіч, Ул. Клімовіч, Дз. Клімовіч, Канавалаў, Канцавы, Катляроў, Красноў, Мілавіч, Паўлавец, Сідар, Шапавал , Шчэрба, Юсаў. Адразу пасля прыбыцця да каманды далучыцца Казачок, які ўжо знаходзіцца ў Турцыі.

Таксама ёсць верагоднасць, што падчас збору трэнерскі штаб «Тарпеда-БЕЛАЗа» прагледзіць і іншых гульцоў.

понедельник, 05.02.2018 15:20
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч

партнёры