Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Аўтазаводцы прайгралі ў спарынгу маладзёжнай зборнай

 

У нядзелю на жодзінскім стадыёне адбыўся таварыскі матч паміж «Тарпеда-БЕЛАЗам» і маладзёжнай зборнай Беларусі. З боку аўтазаводцаў у спарынгу не прымалі ўдзелу члены нацыянальных зборных, затое атрымалі магчымасць праверыць свае сілы гульцы дублюючага складу. Матч завяршыўся перамогай маладзёжнай зборнай з лікам 2:0.

11 чэрвеня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 250 гледачоў, таварыскі матч.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – БЕЛАРУСЬ U-21 – 0:2.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Хаткевіч (Абрамовіч, 63), Афанасьеў (Джугір, 46), Шчэрба (Цурко, 70), Панкавец (Бялко, 66), Клапоцкі, Шапавал (Сідар, 78), Хачатуран (С.Макараў, 74), Рэкіш (Красноў, 59), Дарашэнка (А.Макараў, 74), Макась (Драчоў, 76), Зубовіч (Салавей, 46).
БЕЛАРУСЬ U-21: Шышлоў, Іваноў (Барысенка, 76), Хвалько, Чыж (Швецоў, 46), Печенін, Клімовіч, Волкаў, Бессмертны (Лявіцкі, 46), Шыбун (М.Паўлавец, 83), Шаўчэнка (Яроцкі, 61 ), Бахар (Джыгера, 46).
Галы: 0:1 – Шаўчэнка, 19. 0:2 – Яроцкі, 90.
Папярэджанні: Панкавец, 60, Салавей, 60, Драчоў, 86 / Іваноў, 10.

воскресенье, 11.06.2017 15:20
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры