Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

«Аўтазаводцы» упершыню абыгралі на сваім стадыёне БАТЭ

 

Можна сказаць, гістарычную перамогу атрымала каманда «Тарпеда-БЕЛАЗ» ў 20-м туры Беларусбанк-чэмпіянату сезону 2020 года. Упершыню за ўсю гісторыю нацыянальнага першынства ў вышэйшай лізе «аўтазаводцы» на сваім полі абгулялі БАТЭ; раней ім гэта ўдавалася зрабіць толькі ў Барысаве. Яшчэ больш знамянальным зрабіла гэтую перамогу тое, што яна стала валявой – тарпедаўцы адыграліся з ліку 0:2!

Для барысаўскай каманды ўсё складалася як нельга лепш: ужо на восьмай хвіліне Максім Скавыш адкрыў лік, а праз паўгадзіны Ігар Стасевіч падвоіў перавагу БАТЭ. Тым не менш, перад самым перапынкам Андрэй Хачатуран моцным далёкім ударам скараціў адставанне.

А ў другім тайме жодзінцы літаральна змялі суседзяў, за дзве хвіліны звярнуўшы паражэнне ў перамогу. Спачатку Дзмітрый Анцілеўскі асыставаў Габрыэлю Рамасу, а следам і сам замкнуў падачу Уладзіміра Шчэрбы.

З роляй даганяючага БАТЭ, нягледзячы на ​​ўсе спробы, не справіўся – перашкодзіла упэўненая гульня Аляксея Казлова, абаронцаў, і ў цэлым самааддача ўсёй каманды. Так, праявіўшы лепшыя якасці, тарпедаўцы здабылі гэтую найважнейшую перамогу на радасць сваім шматлікім прыхільнікам.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – БАТЭ – 3:2
2 жніўня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 3640 гледачоў.
Суддзя: С.Стэцурын (Брэст).
Галы: 0:1 – Скавыш, 8. 0:2 – Стасевіч, 36. 1:2 – Хачатуран, 45 (пас – Рамас). 2:2 – Рамас, 59 (пас – Анцілеўскі). 3:2 – Анцілеўскі, 61 (пас – Шчэрба).
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Казлоў, Усцінаў, Рамас, Хачатуран (к), Марэшы (Нікалаевіч, 60), Шчэрба, Вялозу (Сцяпанаў, 78), Бардачоў, Паўлюкавец, Афанасьеў (Анцілеўскі, 46), Яшын.
Запасныя: Сямук, Вяткін, Алісейка, Леановіч, Журневіч.
БАТЭ: Шчарбіцкі, Насціч, Філіпавіч (Бяссмертны, 81), Яблонскі, Драгун, Скавыш, Філіпенка, Стасевіч (к) (Мукам, 75), Бага (Дубаіч, 87), Міліч, Філіпавіч.
Запасныя: Кудравец, Чычкан, Капітавіч, Волкаў, Валадзько.
Папярэджанні: Паўлюкавец (81), Нікалаевіч (90), Хачатуран (91+) / Стасевіч (69), Бага (73), Міліч (77).

воскресенье, 02.08.2020 23:10
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры