Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

«Аўтазаводцы» выйгралі турнір «Белазавец-2021»

 

Пасля гадавога перапынку галоўны прыз традыцыйнага зімовага турніру «Белазавец» вяртаецца ў Жодзіна. У пяты раз за шэсць гадоў існавання турніру «аўтазаводцы» святкавалі ў ім перамогу.

У фінале «чорна-белым» супрацьстаяў дзяржынскі «Арсенал», які стаў пераможцам у сваёй групе – як аказалася, нездарма. Нягледзячы на ​​першалігавую прапіску, «кананіры» паказалі сябе моцным супернікам, і нават блізкі да аптымальнага стартавы склад гаспадароў у першым тайме не змог адолець іх супраціў.

Другі тайм таксама ніяк не мог выявіць наймацнейшага, а тут яшчэ масавыя замены ўнеслі некаторы разлад у гульню тарпедаўцаў. Але сабрацца для фінішнага рыўка падапечныя Юрыя Пунтуса змаглі. Двойчы Ілля Кухарчык небяспечна урываўся ў штрафную «Арсенала», а на трэці раз усё ж злаўчыўся аддаць перадачу на Мікалая Макарэвіча, якому заставалася ўкласці мяч у сетку. Гэта была ўжо трэцяя кампенсаваная хвіліна матчу!

Пасля фінальнага свістка намеснік генеральнага дырэктара ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» Аляксандр Бацюк і дырэктар ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Міхаіл Хлус уручылі прыз за другое месца камандзе «Арсенал» і галоўны трафей – камандзе «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» . Таксама адмысловымі прызамі былі адзначаны лепшыя гульцы ў складах каманд – у «аўтазаводцаў» вырашылі заахвоціць аўтара пераможнага гола Мікалая Макарэвіча.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – АРСЕНАЛ – 1:0
7 лютага, Жодзіна, стадыён «Тарпеда». Турнір «Белазавец-2021», фінал.
Гол: Макарэвіч, 90+3.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма (Абрамовіч, 68), Яшын (Адэаіба, 61), Аўссі (Паўлюкавец, 61), Бурко (Астахаў, 58), Усцінаў (Гружэўскі, 57), Хачатуран (Макараў, 65), Вялозу (Прамудраў, 46), Нікалаевіч (Кірыленка, 54), Габоўда (Леановіч, 46, Кухарчык, 72), А.Анцілеўскі (Афанасьеў, 46, Макарэвіч, 78), Дз.Анцілеўскі (Кляннё, 46).

воскресенье, 07.02.2021 19:52
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры