Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

«Белазавец-2018», дзень другі. Гаспадары турніру захопліваюць лідэрства

 

У другім гульнявым дне турніру «Белазавец-2018» быў забіты адзіны гол. Нечакана для многіх дэбютанты вышэйшай лігі «Смалявічы» аказалі сур’ёзны супраціў дужаму «Нёману» – сустрэча гэтых каманд завяршылася «сухой» нічыёй. А «Тарпеда-БЕЛАЗ» з мінімальным лікам атрымаў верх над «Гарадзеяй», што дазволіла гаспадарам турніру перад заключным турам стаць аднаасобнымі лідэрамі.

На гульню з «Гарадзеяй» тарпедаўскі штаб выставіў той жа стартавы склад, што і ў папярэднім матчы, з адным толькі выключэннем – месца ў варотах ў першым тайме заняў Іван Канавалаў. На працягу ўсяго спаборніцтва на поле ішла напружаная барацьба. Тарпедаўцы стараліся пазіцыйна атакаваць, але «Гарадзея» арганізавала шчыльную эшаланаваную абарону, прайсці праз якую не ўяўлялася магчымасці. І ўсё ж у адзін з момантаў аўтазаводцам атрымалася узнагародзіць сябе за актыўнасць. Драга Мілавіч, знаходзячыся ў цэнтры штрафной, прыняў перадачу ад Аляксандра Катлярова, змог разгарнуцца, хаваючы мяч, і прабіць па варотах. Былі яшчэ добрыя моманты ў Аляксандра Катлярова і Дзмітрыя Юсава, але найпрыгажэйшы ўдар першага прыйшоўся ў перакладзіну, а другі самую драбніцу прамахнуўся міма створа варот.

1 лютага, Жодзіна, турнір «Белазавец-2018».
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГАРАДЗЕЯ – 1:0.
Гол: Мілавіч, 56 (пас – Катляроў).
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Канавалаў (46, Бушма, 73, Абрамовіч), Шчэрба, Канцавы, Паўлавец, Карповіч, Д.Клімовіч (77, Сідар), У.Клімовіч (84, А.Макараў), Бабічаў (85, Багданаў), Юсаў (85, С.Макараў), Катляроў (77, Бялко), Мілавіч (70, Красноў).

Перад заключным турам «Тарпеда-БЕЛАЗ» мае ў актыве максімальна магчымыя 6 ачкоў, у «Нёмана» 4 ачкі, у «Смалявічаў» – 1, у «Гарадзеі» – 0.

пятница, 02.02.2018 08:51
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры