Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

«Белазавец-2018», дзень першы. «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Нёман» сыходзяць у адрыў

 

Сёння, 30 студзеня, стартаваў турнір «Белазавец-2018». На ўрачыстым адкрыцці каманды «Гарадзея», «Нёман», «Смалявічы» і «Тарпеда-БЕЛАЗ» вітаў намеснік генеральнага дырэктара ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» Аляксандр Бацюк. Капітанам каманд-удзельніц турніру былі ўручаны памятныя падарункі ад Беларускага аўтамабільнага завода.

У першым матчы турніру сустрэліся каманды «Нёман» і «Гарадзея». Да перапынку гульня была досыць роўнай, каманды абмяняліся галамі, а вось у другім тайме гродзенцы «даціснулі» свайго суперніка.

НЁМАН – ГАРАДЗЕЯ – 3:1.
Галы: 1:0 – Квашук, 31. 1:1 – Ігнаценка, 44. 2:1 – Ковель, 55. 3:1 – Лукашэвіч, 57.

Наступнымі ў спартыўную барацьбу ўступілі геаграфічныя суседзі. «Смалявічы» упершыню гулялі з аўтазаводцамі ў статусе каманды вышэйшай лігі. Зрэшты, матч паказаў, што дэбютантам элітнага дывізіёна трэба будзе яшчэ шмат перадсезоннай працы – тарпедаўцы, асабліва ў першым тайме, цалкам валодалі ініцыятывай і дыктавалі суперніку свае ўмовы. Лік у матчы прамым ударам са штрафнога адкрыў Дзмітрый Клімовіч, затым Драга Мілавіч прарваўся ў штрафную і прабіў брамніка, перад самым перапынкам Аляксандр Паўлавец галавой пераправіў у вароты мяч, пададзены ад кутняга сцяжка, а ў другім тайме разгром давяршыў Аляксандр Катляроў, які ўцёк у імклівую контратаку .

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – СМАЛЯВІЧЫ – 4:0.
Галы: 1:0 – Дз.Клімовіч, 14. 2:0 – Мілавіч, 28. 3:0 – Паўлавец, 45. 4:0 – Катляроў, 63.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма (46, Канавалаў, 76, Абрамовіч), Карповіч (76, Чарнуха), Канцавы (63, Сідар), Паўлавец, Шчэрба (63, Джугір), Дз.Клімовіч (63, С.Макараў), У .Клімовіч (63, А.Макараў), Бабічаў (63, Цурко), Катляроў (63, Бялко), Юсаў (68, Багданаў), Мілавіч (46, Красноў).

вторник, 30.01.2018 18:50
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры