Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Белазуб на Малых Алімпійскіх гульнях

 

Футбольны клуб «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» пастаянна надае ўвагу працы з дзецьмі, бо менавіта сённяшнія юныя заўзятары заўтра складуць вялікую армію прыхільнікаў нашай каманды. На гэта нацэлена і стварэнне «Сямейнага сектара» на стадыёне, і наведвання навучальных устаноў і летніх лагераў. Таму на запрашэнне пабываць на спартыўным свяце ў ДУА «Яслі-сад №16 «Светлячок» г.Жодзіна» у клубе адгукнуліся ахвотна.

Але хто пойдзе? Маленькія дзеці, вядома ж, яшчэ не ведаюць нашых футбалістаў. Але ёсць у нашай камандзе такі гулец, якога любяць усе – ад малога да вялікага – гэта талісман «аўтазаводцаў» Белазуб. Ён і адправіўся ў дзіцячы сад, а трапіў на Малыя Алімпійскія гульні, якія з вялікай фантазіяй і любоўю арганізавалі для сваіх выхаванцаў работнікі дашкольнай установы.

Разам з дзецьмі Белазуб «запальваў» Алімпійскі агонь, праводзіў размінку і дэманстраваў элементы эстафеты, гуляў у віктарыну і разрушваў падкопы Лісы Алісы і Ката Базіліа, якія спрабавалі перашкодзіць святу.

У фінале гэтых вясёлых спаборніцтваў іх удзельнікаў павіншаваў з паспяховымі выступленнямі начальнік аддзела развіцця маладзёжнага футбола ТАА «Футбольны клуб «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Вадзім Бразоўскі, а Белазуб уручыў юным спартсменам іх заслужаныя медалі.

среда, 14.11.2018 18:59
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры