Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Белазуб запрашае на гульню з «Дынама»

 

Наш маскот Белазуб, занепакоены, што слуцкае паражэнне адаб’е у жодзінскіх заўзятараў усё жаданне ісці на стадыён, пайшоў у народ з заклікам падтрымаць аўтазаводцаў на гульні з мінскім «Дынама». Сёй-той выказваў асцярогі, што людзі могуць выпляснуць на Белазуба назапашаныя негатыўныя эмоцыі, ды што там – проста пабіць – але нашага адважнага ваверчаняці гэта не спыніла. Набраўшы ў лапы бярэмя флаераў з анонсам суботняй гульні, ён адправіўся на праспект Міру ў самы «час пік» – да заканчэння завадской змены.

Усе страхі, як аказалася, былі марныя. Людзі вельмі пазітыўна адгукаліся на з’яўленне Белазуба, віталі яго воклічамі і аўтамабільнымі сігналамі, ахвотна разбіралі флаеры. Асабліва прагнулі пагутарыць з ваверчаняці дзеці, але калі з БЕЛАЗа суцэльным патокам пайшлі завадчане, адцягвацца стала няма калі.

«Прыходзьце да нас на гульню! Гэта будзе цікавы матч!» – паўтараў Белазуб, паварочваючыся з боку ў бок да цягнуўшыхся адусюль рук. Хтосьці ўважліва вывучаў на хаду флаер, хтосьці абяцаў прыйсьці, жанчыны запэўнівалі, што перададуць запрашэнне супргугам і сынам. Вядома, без згадкі слуцкіх 4:1 не абышлося, але палайвалі за іх не Белазуба J А той узяў на сябе смеласць завяраць жодзінцаў, што такога, як было ў апошняй выязной гульні, на родным стадыёне тарпедаўцы дакладна не дапусцяць.

І мы, услед за Белазубам, паўтараем: прыходзьце ў суботу, 15 красавіка, на матч «Тарпеда-БЕЛАЗ» – «Дынама-Мінск», зарадзіце аўтазаводцаў на барацьбу! Пачатак гульні ў 15:30, папярэдні продаж квіткоў у пункце пракату стадыёна, у дзень гульні – у касе. А ў пятніцу, ў 17.30, на поле са штучным пакрыццём стадыёна «Тарпеда» запрашаем падтрымаць нашых дублёраў; на іх гульні ўваход – вольны.

четверг, 13.04.2017 08:15
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

1 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:30 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (2000 г.н.)
15:30 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (1999(98) гг.н.)

партнёры