Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Бліцкрыг «з распранальні»

 

З буйной перамогай вяртаюцца з Наваполацка тарпедаўскія дублёры. Чатыры мячы без адказу адправілі ў вароты «Нафтана» маладыя аўтазаводцы, павіншаваўшы тым самым з днём нараджэння дырэктара ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Міхаіла Хлуса.

Між тым першы тайм зусім не абяцаў разгрому: госці хоць і дэманстравалі намеры гуляць «першым нумарам», але гаспадары дастаткова арганізавана абараняліся, і на перапынак каманды сышлі са стартавымі нулямі на табло. Але практычна адразу пасля выхаду з распранальні падапечныя Сяргея Ярмоленка правялі шэраг хуткіх атакавалых дзеянняў, і за пяць хвілін зрабілі сабе зачын у два мячы. Ўпершыню вызначыўся за дубль Антон Кулінковіч, а следам прымусіў капітуляваць брамніка «Нафтана» Анатоль Макараў. Супраціўленне наваполацкай каманды было зламана, і ў далейшым тарпедаўцы ўжо ўпэўнена вялі справу да вікторыі. Праз некаторы час Аляксандр Красноў зрабіў перамогу сваёй каманды буйной, а канчатковы лік у гэтым паядынку ўсталяваў зноў жа Анатоль Макараў (на фота).

6 траўня, Наваполацк, матч першынства дублёраў.
НАФТАН (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 0:4.
Галы: 0:1 – Кулінковіч, 48. 0:2 – А.Макараў, 50. 0:3 – Красноў, 57. 0:4 – А.Макараў, 84.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Абрамовіч, Бялко, Джугір (к) (62, Канашонак), Сідар, Гатагаў, Паўлюкавец, Кулінковіч, С.Макараў, А.Макараў, Красноў (72, Цурко), Драчоў (89, Каралёнак).

суббота, 06.05.2017 17:27
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры