Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

Чыя матывацыя мацней

 

У паядынку «Энергетык-БДУ» – «Тарпеда-БЕЛАЗ» супернікі вырашалі супрацьлеглыя задачы: «студэнтам» неабходна было набіраць балы, каб застацца выступаць у вышэйшай лізе, «аўтазаводцам» трэба было перамагаць, каб працягнуць барацьбу за чацвёртае месца. Матывацыя гаспадароў аказалася мацнейшай – на зыходзе матчу «Энергетык-БДУ» вырваў перамогу.

У першым тайме тарпедаўцам атрымалася пасля падачы вуглавога адкрыць рахунак. «Энергетык» ледзь не адыграўся адразу ж, але Уладзімір Бушма не даў Іллі Шкурыну вынікова выканаць пенальці. Галкіпер жодзінцаў яшчэ не раз выратоўваў сваю каманду, але ў другім тайме, калі гаспадары ўзмацнілі ціск, і ён быў бяссільны. Удары Аляксея Наско і Арцёма Шкурдзюка падарылі «Энергетыку» перамогу, а разам з ёй – выдатныя перспектывы і ў наступным годзе працягнуць выступаць у кампаніі наймацнейшых.

ЭНЕРГЕТЫК-БДУ – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 2:1.
10 лістапада, Мінск, стадыён РЦАР-БДУ, 950 гледачоў.
Суддзя: С.Цынкевіч (Асіповічы).
Галы: 0:1 – Нікалаевіч, 30. 1:1 – Наско, 73. 2:1 – Шкурдзюк, 86.
Нерэалізаваны пенальці: Шкурын, 35 (варатар адбіў).
ЭНЕРГЕТЫК-БДУ: Лясько, Наско (к), Шкурдзюк, Мавату, Палубаярынаў (Канцадайлаў, 92+), Юдчыц, Свен, Шкурын, Мусаханян, Тве, Гірс (Вігоўскі, 46; Соўпель, 69).
Запасныя: Харытановіч, Хаджамаў, Шорац, Альшанік.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма (к), Афі, Прэмудраў (Мышэнка, 46), Букорац, Нікалаевіч (По, 68), Клімовіч, Юсаў, Алісейка, Гарбачык (Салавей, 77), Бегуноў, Шчадзін.
Запасныя: Сіліч, Лявіцкі, Гайдучык, Кузьмянок.
Папярэджанні: Афі (10), Гарбачык (34), Клімовіч (77).

воскресенье, 10.11.2019 19:23
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры