Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Да апошняй хвіліны

 

Вельмі няпростым выдаўся для аўтазаводцаў другі спарынг ў Турцыі. Абсалютна незнаёмы супернік, грузінскі «Сабуртало» апынуўся «крэпкім арэшкам», на «раскусывание» якога ў тарпедаўцаў сышоў увесь час гульні, ды яшчэ і па ходзе справы злёгку «пашкодзілі зубы».

З першых хвілін грузіны сталі гуляць жорстка, навязваючы сілавы футбол. Яшчэ ў пачатку паядынку ў адным з такіх адзінаборстваў пацярпеў Камо Аганнісян, які працягваў гуляць з забінтаванай галавой. Атакі тарпедаўцаў не прынеслі ім поспеху – прамахнуліся пры завяршальных ударах Максім Скавыш і Андрэй Хачатуран; а вось «арлы» свайго дамагліся. Капітан «Сабуртало», прадэманстраваўшы выдатныя індывідуальныя дзеянні, абыграў Уладзіміра Шчэрбу і адправіў мяч прама ў «дзявятку». Надзейна адыграўшы ўвесь матч у «рамцы» Ягор Хаткевіч у гэтым выпадку апынуўся нямоглы.

«Тарпеда-БЕЛАЗ» працягнуў шукаць шляхі да брамы суперніка, і некалькі разоў быў блізкі да мэты, аднак і галкіпер «Сабуртало» прадэманстраваў сваю надзейнасць. Аднойчы мяч усё ж пабываў у варотах грузін пасля выканання жодзінцамі кутняга, але Андрэй Хачатуран апынуўся па-за гульнёй. Адчуваючы ціск з боку аўтазаводцаў, гульцы грузінскай каманды сталі гуляць на ўтрыманне рахунку, у апошнюю дзесяціхвілінку ўжо адкрыта зацягваючы час, але тарпедаўцы ўпарта хілілі сваю лінію, за што і былі ўзнагароджаныя на апошняй хвіліне. Мяч пасля ўдару Аляксандра Паўлаўца «знайшоў» руку абаронцы, і літоўскі арбітр паказаў на «кропку». Пенальці выканаў Сяргей Шапавал, і адразу ж прагучаў фінальны свісток.

Адзначым, што ў гэтай гульні прыняў удзел футбаліст, які прыбыў у «Тарпеда-БЕЛАЗ» на прагляд. Выхаванец данецкага «Шахцёра» Кірыл Дарашэнка (1989 г.н.) выступаў за шэраг украінскіх каманд, у тым ліку «Алімпік», «Зару» і «Ільічовец», а зараз спрабуе пайсці легіянерскай сцежкай. Гуляе на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

22 лютага, Турцыя, таварыскі матч.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – САБУРТАЛО – 1:1.
Галы: 0:1 – 23 мін. 1:1 – Шапавал, 90-пен.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Хаткевіч, Шчэрба, Імерэкаў, Клапоцкі (61, Паўлавец), Асані (46, Панкавец), Шапавал, Хачатуран, Афанасьеў (68, Салавей), Рэкіш (61, Дарашэнка), Аганнісян (75, Джугір), Скавыш (61, Красноў).

среда, 22.02.2017 19:22
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

1 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (1999(98) гг.н.)
15:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ГОМЕЛЬ (2000 г.н.)

партнёры