Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Шэрагі аўтазаводцаў папоўніў Міхаіл Бабічаў
    Падрабязнее
  • Лепшы гулец «Тарпеда» ў 2017 годзе на думку балельшчыкаў – Камо Аганісян
    Падрабязнее
  • Дзевяць футбалістаў растаюцца з Жодзіна
    Падрабязнее

Даўно не бачыліся

 

У нядзелю «Тарпеда-БЕЛАЗ» чакае сустрэча з супернікам з разраду ня новых, але прызабытых. Называць магілёўскі «Днепр» пачаткоўцам вышэйшай лігі язык не павернецца – у яго скарбонцы ёсць медалі ўсіх вартасцяў. Праўда, поспехі магілёўцаў засталіся, галоўным чынам, на стыку стагоддзяў – апошнім дасягненнем стала «бронза» 2009 года, а праз пяць гадоў «Днепр» апынуўся ў першай лізе, дзе i знаходзіўся два сезона.

У сёлетнім чэмпіянаце Магілёў зноў апынуўся прадстаўлены на карце вышэйшай лігі, і вяртанне атрымалася даволі гучным. Прайграўшы ў стартавым туры дома мінскаму «Дынама», у наступным «Днепр» атрымаў тры перамогі запар, і цяпер дзеліць другую і трэцюю радкі ў турнірнай табліцы з тым самым «Дынама». Пры гэтым у магілёўцаў на дадзены момант яшчэ і лепшая ў лізе розніца забітых і прапушчаных мячоў (10-4); у двух матчах яны грамілі сваіх супернікаў («Віцебск» і «Нафтан») з аднолькавым лікам 4:0.

Апошняя сустрэча тарпедаўцаў з дняпранамі датуецца тым самым 2014 годам, калі магілёўскі клуб па выніках сезона апусціўся ў першую лігу. 22 чэрвеня на жодзінскім стадыёне «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Днепр» з лікам 2:1. Абодва галы за аўтазаводцаў забіў Арцём Васькоў, які цяпер грае ў Латвіі, а ў супернікаў вызначыўся Павел Бордуков, які і цяпер працягвае выступаць за «Днепр». Дарэчы, у складзе магілёўцаў ёсць яшчэ тры ўдзельнікі таго матчу – Дзмітрый Цярэшчанка, Максім Рыбакоў і Антон Шрамчанка, а вось у цяперашнім «Тарпеда» толькі Аляксей Панкавец памятае тую сустрэчу. Жодзінскія заўзятары ў складзе гасцей напэўна выдзеляць яшчэ два прозвішчы – экс-тарпедаўцаў Уладзіміра Юрчанкі і Яўгена Чумака.

Павышаная ўвага ў нядзельным матчы будзе нададзена вочнаму паядынку двух лепшых на дадзены момант бамбардзіраў чэмпіянату – Аляксандра Макася і Мурата Хотава. У тарпедаўца ў актыве чатыры забітых мяча, у яго апанента з «Дняпра» – тры.

Матч «Тарпеда-БЕЛАЗ» – «Днепр» пачнецца на жодзінскім стадыёне «Тарпеда» у нядзелю, 30 красавіка, ў 16:30. Чакаем на трыбунах заўзятараў «чорна-белых» і верым у перамогу!

Дублёры гуляюць днём раней, 29 красавіка, у 14:30.

пятница, 28.04.2017 16:11
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры