Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Другая буйная перамога запар

 

Тарпедаўская машына набрала абароты! Здабыта чацвёртая перамога запар, пры гэтым чацвёртая запар – «усухую», ды яшчэ і другая запар – з буйным лікам! Яшчэ адзін непасрэдны канкурэнт за месца ў турнірнай табліцы пераможаны з лікам 3:0 – два тыдні таму гэта быў «Нёман», цяпер – «Слуцк».

«Аўтазаводцы», без перабольшання, адчувалі сябе ў гасцях як дома, чаму ў немалой ступені спрыяла якасная падтрымка вялікага дэсанту жодзінскіх заўзятараў. Падапечныя Алега Кубарава дзейнічалі вельмі ўпэўнена, з пазіцыі сілы, з ясным прадстаўленнем таго, што і як ім трэба рабіць. Ужо ў першай чвэрці гадзіны з трэцяй спробы быў адкрыты рахунак – далёкі закід Эдгара Аляхновіча знайшоў Дзмітрыя Юсава, які абышоў галкіпера і адправіў мяч у кут варот.

Пачатак і канцоўка – вось што асабліва ўдалося «аўтазаводцам» у гэтым матчы, хоць, паўторымся, на працягу ўсёй сустрэчы яны мелі перавагу. «Слуцк» нейкі час захоўваў мінімальнае адставанне, не атрымаўшы ніводнага шанцу яго адыграць, а потым ужо і зусім быў не ў сілах стрымаць наступальны націск «чорна-белых». Шыкоўную камбінацыю з удзелам ўсёй атакавалай групы «Тарпеда» завяршыў Андрэй Хачатуран, падвоіўшы перавагу, а затым Аляксандр Салугін, пакінуўшы не ў спраў брамніка з абаронцам, выклаў мяч пад удар Аляксандру Катлярову, і той давёў лік да разгромнага.

Такім чынам «Тарпеда-БЕЛАЗ» падоўжыў пераможную серыю ўжо да чатырох гульняў з агульным лікам 9:0!

СЛУЦК – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 0:3
21 кастрычніка, Слуцк, стадыён «Гарадскі», 980 гледачоў.
Суддзя: І.Крук (Маладзечна).
Галы: 0:1 – Юсаў, 15 (пас – Аляхновіч). 0:2 – Хачатуран, 65 (пас – Аляхновіч). 0:3 – Катляроў, 87 (пас – Салугін).
СЛУЦК: Панкратаў (к), Яцкевіч, Думбія, Образаў, Муса (Ясінскі, 71), Трубіла, Шчагрыковіч, Шыкаўка, Абубакар (Прымус, 80), Зуевіч (Жук, 65), Хотаў.
Запасныя: Бранавец, Нікаліч, Кібук, Былінкін.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Аляхновіч, Хачатуран (к), Юсаў (Ул.Клімовіч, 62), Шчэрба, Дз.Клімовіч, Паўлавец, Канцавы, Гарбачык (Салугін, 80), По, Мышэнка (Катляроў, 55).
Запасныя: Плотнікаў, Аффі, Алексіевіч, Бабічаў.
Папярэджанні: Яцкевіч (23), Думбія (30), По (58).

воскресенье, 21.10.2018 20:43
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры