Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Другі гульнявы дзень турніру – другая перамога

 

У другі гульнявы ​​дзень турніру «Белазавец-2019» каманда «Тарпеда-БЕЛАЗ» сустракалася з «Іслаччу». І зноў «аўтазаводцы» атрымалi перамогу, праўда, цяпер не гэтак вялікую – 2:0. Не абыйшлося без галявога дубля і на гэты раз – калі ў гульні з «Даўгаўпілсам» двумя забітымi мячамi вызначыўся Марка Абрадавiч, то «ваўкоў» двойчы засмуціў Жан По.

Вадзім Скрыпчанка «ператасаваў» склад у параўнанні з мінулым матчам, спрабуючы розныя спалучэннi. У першым тайме ў гульні «аўтазаводцаў» было даволі шмат хiбаў, якiя перашкаджалi развіццю атак, у выніку «Іслач» перасягнула «Тарпеда-БЕЛАЗ» ў валоданні мячом і колькасці удараў па варотах. Але «размачыць» Уладзіміра Бушму супернікi не здолелi.

Пасля перапынку ў сярэдняй лініі «чорна-белы» выйшлі сыграныя па мінуламу сезону выканаўцы, што і прадвызначыла далейшае развіццё падзей. Атакі «Тарпеда-БЕЛАЗа» пайшлi часцей і бліжэй да варот суперніка. Неўзабаве Жан По, завалодаўшы мячом на палове поля «Іслачы», з улікам размяшчэння галкіпера вырашыў нанесці далёкі ўдар, і не пралічыўся – мяч трапіў практычна ў «дзявятку». А праз некалькі хвілін абаронцы «ваўкоў» неакуратна згулялі ў штрафной – мяч трапіў у руку, суддзя прызначыў пенальцi i По замацаваў поспех.

А практычна адразу пасля таго, як тарпедаўцы правялі ўсе запланаваныя замены, здарылася неспадзяванае. Аляксандр Красноў атрымаў пашкоджанне (пазней клубныя медыкі супакояць: сур’ёзнай траўмы атрымалася пазбегнуць) і не змог працягнуць гульню. Трэнерскі штаб «Тарпеда-БЕЛАЗа» прыняў нетрывіяльнае рашэнне: не праводзіць зваротную замену, дапушчальную ў таварыскіх матчах, а выкарыстаць сітуацыю для адпрацоўкі дзеянняў каманды пры гульні ў меншасці. І прыкладна палову тайма «аўтазаводцы» дагульвалі удзесяцёх. Гэта адбілася на завяршэнні нападаў – адной баявой адзінкі відавочна не хапала, аднак не на надзейнасці абароны.

У другім матчы «Нёман» і «Даўгаўпілс» згулялі ўнічыю – 1:1 (Рудзік, 28 / Шаўчук, 69). Такім чынам, перад заключным турам «Тарпеда-БЕЛАЗ» мае 6 ачкоў, «Нёман» – 4, «Даўгаўпілс» – 1, «Іслач» – 0. Вырашальным стане паядынак жодзінцаў і гарадзенцаў.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – Іслач – 2:0
31 студзеня, Жодзіна, турнір «Белазавец-2019».
Галы: 1:0 – По, 52. 2:0 – По, 59-пен.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма (Тымбур, 46), Гайдучык (Аффi, 62), Лукашэвіч, Бялко, Шчэрба (Лявіцкі, 46), Мікалаевіч (Клімовіч, 46), Прэмудраў (Багданаў, 66), Мышэнка (По, 46), Салавей (Катляроў, 46), Гарбачык (Абрадавiч, 46), Юсаў (Красноў, 46).

четверг, 31.01.2019 16:11
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры