Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»

 

«Тарпеда-БЕЛАЗ» дае зразумець сваім заўзятарам, што не ўсё яшчэ страчана ў гэтым чэмпіянаце – надзея на вынік, які дае шанец на еўракубкі, зноў жывая! У нядзелю на сваім стадыёне «аўтазаводцы» правялі пакуль што лепшую сваю гульню пад пачаткам Юрыя Пунтуса, а быць можа, і наогул лепшую ў сезоне. Супернічаць з ёй – па якасці гульні, па зараджанасці на перамогу і па выніку – мабыць, можа толькі паядынак першага круга … з тым жа мінскім «Дынама». Так ужо выйшла, што менавіта сталічны клуб жодзінская каманда разграміла двойчы за сезон з агульным лікам 7:0!

Яшчэ ў першым тайме гаспадары сустрэчы пазначылі сваю перавагу, упэўнена узяўшы ніткі гульні ў свае рукі. Некалькі падыходаў – і Дзмітрый Юсаў з падачы Уладзіслава Клімовіча адкрывае лік. Ён жа ўмацаваў пазіцыі сваёй каманды ў пачатку другога тайма, дакладна прабіўшы па варотах пасля выканання Арцёмам Шчадзіным вуглавога ўдару.

Далейшае было ўжо існым кашмарам для гасцей і нагодай для радасці заўзятараў «чорна-белых». Тарпедаўцы злавілі кураж і літаральна не давалі саперніку апамятацца і перавесці дух. Атака за контратакай – і вось ужо Мікіта Нікалаевіч адпраўляе Стэфана Букораца ў забег па адкрытай прасторы да брамы суперніка. Сербскі легіянер спакойна і ўпэўнена прабівае ў кут, даводзячы лік да буйнога. Завяршэнне разгрому ад Жана По атрымліваецца вельмі элегантным – прабіваючы штрафны ўдар, ён нібы рукой мякка закідвае мяч у «дзявятку» – 4:0!

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ДЫНАМА-МІНСК – 4:0.
3 лістапада, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 1690 гледачоў.
Суддзя: С.Сцецурын (Брэст).
Галы: 1:0 – Юсаў, 33 (пас – Клімовіч). 2:0 – Юсаў, 53 (пас – Шчадзін). 3:0 – Букорац, 60 (пас – Нікалаевіч). 4:0 – По, 85.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма (к), Афі (Ясковіч, 87), Прэмудраў (Салавей, 79), Шчадзін, Бегуноў, Алісейка, Букорац, Нікалаевіч, Клімовіч, Юсаў, Гарбачык (По, 69).
Запасныя: Сіліч, Хачатуран, Лявіцкі, Мішчанка.
ДЫНАМА-МІНСК: Ігнатовіч (к), Шытаў (Швецоў, 43), Кічын, Гаўрыловіч, Галавіч, Яхая, Фатаі (Біланог, 65), Даніла, Ксенафонтаў, Іваноў (Вяргейчык, 62), Зубовіч.
Запасныя: Шпакоўскі, Суша, Ложкін, Ятчанка.
Папярэджанні: Бегуноў, 24 / Зубовіч, 40, Кічын, 84.

воскресенье, 03.11.2019 21:03
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры