Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Дубль аўтазаводцаў перамагае «Гомель»

 

Тры ачкі вязуць з Гомеля тарпедаўскія дублёры. У няпростым паядынку каманда Сяргея Ярмоленка ўзяла верх над супернікам з лікам 2:1.

Жодзінцы ўзялі з месца ў кар’ер, і яшчэ да завяршэння першай пяціхвілінкі Уладзіслаў Цурко галявым ударам завяршыў камбінацыю з удзелам Краснова і Драчова. Замацаваць перавагў падчас некалькіх рушыўшых за гэтым нападаў тарпедаўцам не ўдалося, яны трохі супакоіліся, за што неўзабаве і паплаціліся – гулец «Гомеля» Аляксей Філіпенка ударам праз сябе аднавіў раўнавагу ў ліку.

На пачатку другога тайма госці зноў актывізаваліся, і Аляксандр Драчоў, пазмагаўшыся ў брамавай пляцоўцы суперніка, з развароту прабіў наўпрост у «дзявятку». «Гомель» кінуўся адыгрывацца, але зараз ужо аўтазаводцы не гублялі пільнасці. Праўда, гублялі перспектыўныя моманты для таго, каб павялічыць лік, але перамогу не выпусцілі.

15 кастрычніка, Гомель. Матч першынства дублёраў.
ГОМЕЛЬ (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 1:2.
Галы: 0:1 – Цурко, 4. 1:1 – Філіпенка, 34. 1:2 – Драчоў, 56.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Хаткевіч (Абрамовіч, 46), Бялко, Джугір (к), Канашонак, Кулінковіч, С. Макараў, А. Макараў, Багданаў, Драчоў, Красноў, Цурко (Дз. Каралёнак, 90+3).

воскресенье, 15.10.2017 18:09
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч

партнёры