Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • У трэцім туры светлая паласа перапынілася
    Падрабязнее
  • «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» арандаваў у ФК «Львоў» паўабаронцу Ліпе Вялозу
    Падрабязнее
  • Чэмпіянат у Жодзіна адкрылі перамогай
    Падрабязнее

Дубль прайграў «Іслачы»

 

У чарговым туры першынства дублюючых складаў маладыя «аўтазаводцы» на сваім полі прайгралі «Іслачы» з лікам 0:4.

Першы тайм не абяцаў падобнага зыходу – гульня ішла па большай частцы ў цэнтры поля з невялікай колькасцю небяспечных момантаў. Толькі за некалькі секунд да перапынку «Іслачы» атрымалася правесці хуткую дзейсную атаку. А вось траўма галкіпера Аляксея Казлова, атрыманая ім падчас другога галявога моманту, адчувальна негатыўным чынам адбілася на гульні «аўтазаводцаў». Брамніка забрала «хуткая» з папярэднім дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма», а тарпедаўцам так і не ўдалося па-сапраўднаму вярнуцца ў гульню і паспрабаваць што-небудзь супрацьпаставіць суперніку.

19 кастрычніка, Жодзіна. Матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – ІСЛАЧ (д) – 0: 4.
Галы: 0:1 – Фірага, 45 + 1. 0:2 – Корзун, 54. 0:3 – Фірага, 67. 0:4 – Варанцоў, 70.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Казлоў (Янкоўскі, 60), Ясковіч, Афі, Галуза (Мусіячын, 93), Макарэвіч, Каралёнак (к), Каліноўскі, Хендогі (Буценас, 43), Сівакоў (Якавенка, 93), Багданаў, Гутырчык.

суббота, 19.10.2019 18:20
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры