Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Дубль саступіў «Лучу»

 

У матчы дублюючых складаў каманд «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Луч» перамогу з мінімальнай перавагай атрымалі мінчане.

Гульня праходзіла ў напружанай барацьбе, у якой абедзве каманды мелі шанцы на поспех. Удача ўсміхнулася гасцям, калі ў сярэдзіне першага тайма мяч пасля далёкага ўдару Мікіты Арцюшкевіча ўляцеў у вароты.

Можна адзначыць, што ў гэтым паядынку ў складзе «аўтазаводцаў» дэбютавалі Уладзіслаў Аўчыннікаў і Уладзіслаў Хендогі – выхаванцы груп падрыхтоўкі «Тарпеда-БЕЛАЗа», літаральна на днях дазаяўленыя за дубль.

10 лістапада, Жодзіна, матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – ЛУЧ (д) – 0:1.
Гол: Арцюшкевіч, 25.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Галамака, Гузняк, Аффі (Лабаноўскі, 71), Новік (к) (Аўчыннікаў, 75), Лявіцкі, Каліноўскі, Бабічаў (Сівакоў, 46), Багданаў (Глушакоў, 84), А.Каралёнак (Хендогі, 75 ), Дз.Каралёнак, Галуза (Макарэвіч, 71).

суббота, 10.11.2018 18:03
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры