Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

Дубль забіў тройчы, але прайграў

 

У табліцы першынства дублёраў каманды «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» суседнічаюць, таму асабістая сустрэча не магла не атрымацца напружанай і непрадказальнай. У такой сітуацыі значэнне мела кожная дробязь, а колькасная перавага, якую яшчэ ў сярэдзіне першага тайма атрымаў «Віцебск», і зусім не дробязь. Вядома, недахоп гульца адбівалася, але нават пры гэтым «аўтазаводцы» доўгі час трымаліся, і нават вялі ў ліку. Але ўсё ж у канцоўцы паядынку гаспадары змаглі даціснуць і вырваць перамогу.

26 кастрычніка, Віцебск, матч першынства дублёраў.
ВІЦЕБСК (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 4:3.
Галы: 0:1 – Гузняк, 5. 1:1 – Вараб’ёў, 17. 2:1 – Іваноў, 40. 2:2 – Глушакоў, 45. 2:3 – Багданаў, 57-пен. 3:3 – Вакар, 82. 4:3 – Бабурчанкоў, 86.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Янкоўскі, Галуза, Макарэвіч (Ромыш, 69), Каралёнак, Каліноўскі, Гузняк (к), Хендогі (Глушакоў, 42), Сівакоў, Багданаў, Гутырчык, Буценас.
Выдаленне: Гузняк, 27 (другое папярэджанне).

суббота, 26.10.2019 16:33
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры