Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

Дубль завяршыў сезон буйным паражэннем

 

Тарпедаўскі дубль матчам са «Славіяй» бясслаўна завяршыў сезон. Паражэнне з буйным лікам 1:4, вядома, прыпсавала ў цэлым пазітыўнае ўражанне пра выступ маладых аўтазаводцаў у першынстве дублюючых складаў 2017 года. Але трэба прызнаць, што вынік у канкрэтнай гульні цалкам аб’ектыўны.

Магчыма, усё магло скласціся па-іншаму, калі б у пачатку матчу, калі брамнік мазыран збіў у штрафной пляцоўцы Дзмітрыя Бялко, быў прызначаны пенальці ў вароты «Славіі». Аднак суддзя не разабраўся ў эпізодзе і пазбавіў аўтазаводцаў магчымасці адыграцца (да гэтага моманту госці ўжо вялі ў ліку). А потым Павел Сіліч у барацьбе за верхавы мяч не ўтрымаў яго ў руках, і перавага «Славіі» падвоілася.

Пасля перапынку «Тарпеда-БЕЛАЗ» нібы страпянуўся і выдаў добры адрэзак актыўнай наступальнай гульні. Уладзіслаў Цурко змог скараціць адставанне да мінімуму. Але затым супернік змог злавіць аўтазаводцаў на контратацы. А пасля таго як Міхаіл Ганчар зрабіў хет-трык і давёў лік да разгромнага, гульня перайшла ў рэжым даігравання.

25 лістапада, Жодзіна, матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – СЛАВІЯ (д) – 1:4.
Галы: 0:1 – Ганчар, 7. 0:2 – Нечыпарэнка, 38. 1:2 – Цурко, 62. 1:3 – Ганчар, 69. 1:4 – Ганчар, 76.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Сіліч (Абрамовіч, 46), Бялко, Канашонак, Сідар, С. Макараў (к), Кулінковіч, Багданаў, Дарашэнка, А. Макараў, Красноў, Цурко.

суббота, 25.11.2017 18:14
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры