Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Ігар Крывушэнка: «Я прыняў рашэнне засяродзіцца на працы ў нацыянальнай зборнай»
    Падрабязнее
  • Кубкавы матч з БАТЭ пераносіцца на больш позні тэрмін
    Падрабязнее
  • Кубкавы шлях: і зноў суседзі!
    Падрабязнее

Дублёраў хапіла на тайм

 

Чарговы матч першынства дублюючых складаў, які адбыўся сёння на жодзінскім стадыёне, зноў не прынёс ачкоў дублёрам аўтазаводцаў. Сустрэча з салігорскім «Шахцёрам» завяршылася з лікам 3:0 на карысць гасцей.

Тарпедаўскіх дублёраў, многія з якіх з улікам матчаў юнацкага першынства правялі з пачатку сезона ўжо па тры дзясятка гульняў, ды яшчэ і на другі дзень пасля энергазатратнасць паядынку з БАТЭ, хапіла толькі на першы тайм. Да перапынку гульня была роўнай, без відавочных момантаў ў абедзвюх каманд. А ў другім тайме, калі поле пакінулі Юрый Паўлюкавец, Андрэй Салавей і Яўген Абрамовіч, перавага «Шахцёра» стала выяўляцца ўсё выразней і вылілася ў тры галы. Ды яшчэ на апошніх хвілінах матчу аўтазаводцы засталіся ў меншасці. Тут ужо, як той казаў, без варыянтаў.

23 чэрвеня, Жодзіна, матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – ШАХЦЁР (д) – 0:3.
Галы: 0:1 – Шыбун, 56. 0:2 – Сянько, 69. 0:3 – Эбонг, 79.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Абрамовіч (46, Сіліч), Бялко, Джугір (к), Сідар, Канашонак, Кулінковіч (19, Каралёнак), Красноў, Паўлюкавец (46, Лабаноўскі), А.Макараў, Драчоў, Салавей (46, Смаль).
Выдаленне: Канашонак, 87.

пятница, 23.06.2017 20:26
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры