Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Дублёры абыгралі «Гарадзею»

 

Перамогай маладых аўтазаводцаў завяршыўся матч першынства дублюючых складаў, у якім жодзінцы прымалі на сваім полі «Гарадзею». У напружаным паядынку гаспадары перамаглі з лікам 2:0.

Як і галоўная каманда, дубль «Гарадзеі» уяўляе сабой упартага і непадатнага суперніка. Каманда Сяргея Ярмоленка магла ў гэтым пераканацца ў матчы першага круга, калі на выездзе ў Нясвіжы не ўтрымала перамогу і падзяліла ачкі з «цукровымі». Але ў сябе дома дзяліцца тарпедаўцы відавочна не жадалі, што і дэманстравалі на працягу ўсёй гульні.

Жодзінцы выйшлі наперад у першым тайме, калі пасля напорыстага сольнага праходу Ігната Сідара мяч у сетку варот «Гарадзеі» адправіў Анатоль Макараў. Аднак госці нават не думалі здавацца, і тарпедаўцам пастаянна даводзілася клапаціцца пра абарону. Крыху лягчэй стала, калі неўзабаве пасля перапынку Уладзіслаў Цурко ўцёк у контратаку і рэалізаваў выхад сам насам, катнуўшы мяч пад галкіперам. Але і пасля гэтага казаць аб поўнай перавазе гаспадароў не прыходзілася. Да таго ж, яны яшчэ і засталіся ў меншасці – за другое папярэджанне быў выдалены Ігнат Сідар. Балазе, адбылося гэта ўжо за дзве хвіліны да заканчэння асноўнага часу матча і не даставіла вялікіх праблем.

30 верасня, Жодзіна. Матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – ГАРАДЗЕЯ (д) – 2:0.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Абрамовіч (Сіліч, 46), Бялко, Джугір (к), Сідар, Лабаноўскі (Д. Каралёнак, 46), Кулінковіч, Багданаў, С. Макараў, А. Макараў, Цурко (Драчоў, 74), Красноў.
ГАРАДЗЕЯ: Глазко, Сіняўскі (Высоцкі, 87), Коваль, Шэлухоўскі (к), Валовіч, Шульган (Салавей, 75), Буйкевіч, Гудаў (Навіцкі, 63), Батлай (Жукоўскі, 87), Желада (Шавель, 68), Аляксеенка (Кучмель, 79).
Галы: 1:0 – А. Макараў, 26. 2:0 – Цурко, 51.
Папярэджанні: Гудаў (43), Сіняўскі (48), Сідар (65), Цурко (68).
Выдаленне: Сідар (88).

суббота, 30.09.2017 18:39
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры