Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Дублёры атрымалі перамогу ў перанесеным матчы з «Гомелем»

 

Тарпедаўскі дубль не перамагаў на працягу чатырох месяцаў, і практычна столькі ж зусім не браў ачкі (тэхнічная перамога над мінскім «Тарпеда» не ў залік). Гэта было тым больш крыўдна, што часам каманда паказвала нядрэнную гульню – але выніку не было. І вось, нарэшце, перамога!

Матч з «Гомелем» быў перанесены з канца верасня з-за святкавання Дня машынабудаўніка. Ён адбыўся ў цяперашнюю суботу, адзначыўся бескампрамісным характарам і багаццем галоў. Двойчы па ходзе паядынку «аўтазаводцы» выходзілі наперад, і двойчы «Гомель» параўноўваў лік, пры гэтым каманды нават абмяняліся рэалізаванымі пенальці. Перамогу гаспадарам прынёс трэці гол, забіты Дзянісам Лявіцкім. Дарэчы, Лявіцкі аказаўся датычны да ўсіх трох мячоў у вароты «Гомеля» – двойчы забіў сам і зарабіў пенальці. І ўсё ж перамогу трэба паставіць у заслугу ўсёй камандзе, якая дзейнічала арганізавана і тактычна пісьменна.

12 кастрычніка, Жодзіна. Матч першынства дублёраў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – ГОМЕЛЬ (д) – 3:2
Галы: 1:0 – Лявіцкі, 23. 1:1 – Ляцяга, 28. 2:1 – Багданаў, 45+2 – пен. 2:2 – Антанюк, 51 – пен. 3:2 – Лявіцкі, 72.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Казлоў, Ясковіч, Макарэвіч (Мусіячын, 92+), Каралёнак (Якавенка, 92+), Гузняк (к), Хендогі (Буценас, 55), Сівакоў, Багданаў (Каліноўскі, 68), Лявіцкі, Гутырчык, Глушакоў .
ГОМЕЛЬ: Шкваркоў, Дзенісенка, Шаўчэнка (Анісковіч, 84), Царэнка, Кавалевіч (Забродскі, 80), Барсукоў (Ляцяга, 21), Чарняк, Данілкаў, Сотнікаў, Трафімчук, Антанюк.

суббота, 12.10.2019 19:45
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры