Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

Дублёры аўтазаводцаў фінішавалі восьмымі

 

Завяршылася першынство дублюючых складаў каманд вышэйшай лігі 2017 года. У выніковай турнірнай табліцы дубль «Тарпеда-БЕЛАЗа» замкнуў верхнюю палову, фінішаваўшы на восьмым месцы.

У 30 матчах тарпедаўцы атрымалі 14 перамог, пацярпелі 12 паражэнняў і 4 разы згулялі ўнічыю. Гульні аўтазаводцаў адрозніваліся бескампрамісным характарам і былі багатымі на галы: розніца мячоў 65-63.

Лепшым бамбардзірам каманды стаў Уладзіслаў Цурко з 12 мячами – гэта трэці паказчык у чэмпіянаце. 11 мячоў у вароты сапернікаў забіў Аляксандр Красноў, па 9 – Анатоль Макараў і Андрэй Салавей, 6 – Аляксандр Драчоў, 5 – Антон Кулінковіч, па 3 – Сцяпан Макараў і Ілля Джугір, 2 – Дзмітрый Бялко, па 1 – Ігнат Сідар і Яўген Канашонак. Яшчэ тройчы супернікі тарпедаўцаў забівалі мячы ва ўласныя вароты.

Сяргей Ярмоленка задзейнічаў у 30 матчах 29 гульцоў. Усе 30 гульняў у чэмпіянаце правёў Анатоль Макараў, па 29 гульняў правялі Дзмітрый Бялко і Аляксандр Драчоў, па 28 – Антон Кулінковіч, Сцяпан Макараў і Аляксандр Красноў, 27 – Ігнат Сідар, 25 – Уладзіслаў Цурко, па 23 – Яўген Абрамовіч і Яўген Канашонак, 22 – Ілля Джугір, 18 – Павел Сіліч, па 15 – Антон Багданаў і Сяргей Лабаноўскі, 13 – Аляксандр Каралёнак, 12 – Дзмітрый Каралёнак, 9 – Юрый Паўлюкавец, 8 – Саслан Гатагаў, па 7 – Андрэй Салавей і Яўген Смаль, па 2 – Джэліл Асані, Ягор Хаткевіч і Кірыл Дарашэнка, па 1 – Павел Фамін, Міхаіл Глухоўскі, Мікалай Сідаровіч, Ягор Канапелькін, Уладзімір Шчэрба і Іван Канавалаў.

суббота, 25.11.2017 19:34
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры